На сённяшні дзень тэрміновую службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь праходзіць 81 малады шаркаўчанін

Актуальное

Шаркаўчане служаць у воінскіх часцях і злучэннях сіл спецыяльных аперацый (23 чалавекі), у воінскіх часцях і злучэннях Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання (17 чалавек), у воінскіх часцях органаў пагранічнай службы (17 чалавек), у воінскіх часцях унутраных войск МУС (22 чалавекі), у воінскіх часцях і злучэннях ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны (2 чалавекі). Цяпер юнакі праходзяць адно з самых складаных выпрабаванняў у пачатку свайго дарослага жыцця, пасля якога яны ўжо з поўным правам будуць называцца сапраўднымі абаронцамі айчыны. А дома іх, вядома, чакаюць родныя, блізкія людзі і жадаюць ім паспяхова прайсці ўсе выпрабаванні і найхутчэй вярнуцца дадому.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *