Мы жывём у прававой дзяржаве. Аднак не кожны чалавек ведае свае правы і абавязкі. У гэтых і іншых пытаннях дзейсную дапамогу аказваюць юрысты. У кожнай гаспадарцы, на прадпрыемствах ёсць такая адзінка.
Пасля заканчэння Полацкага аграрнага каледжа па спецыяльнасці справаводства на працягу 10 гадоў працавала юрысконсультам у калгасе “Буравеснік” (цяпер ААТ “Княж”) Таццяна Станіславаўна Шышко. З 2009 па 2011 год яна — спецыяліст па кадрах упраўлення райсельгасхарчу. Цяпер Таццяна Станіславаўна ўзначальвае юрыдычны сектар райвыканкама. У яе не толькі вялікі вопыт работы ў юрыдычнай справе, а і глыбокія веды. Сёлета закончыла Маскоўскі Міжнародны інстытут эканомікі і права.
На загадчыцу сектара ўскладзены канкрэтныя правы і абавязкі. Яна знаёміцца з рашэннямі кіраўніцтва райвыканкама, звязанымі з яго дзейнасцю. Таксама ўносіць на разгляд свае прапановы па ўдасканаленню работы, паведамляе кіраўніцтву райвыканкама аб усіх выяўленых недахопах і ўносіць прапановы па іх ліквідацыі ў межах сваёй кампетэнцыі, выконвае шмат іншых функцый. Акрамя ўсяго гэтага Таццяна Станіславаўна дае кансультацыі насельніцтву па юрыдычных пытаннях, адказвае на тэлефанаванні.
Кацярына СОСНА
