23 лютага ў Шаркаўшчыне прайшоў святочны мітынг прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі на плошчу Леніна прыйшлі прадстаўнікі працоўных калектываў і арганізацый гарадскога пасёлка. Вядучы мітынгу Сяргей Райчонак нагадаў прысутным пра значэнне гэтага свята ў гісторыі Беларусі. Працэсія шаркаўчан накіравалася да помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне, каб ускласці кветкі і вянкі. Пасля чаго памяць герояў, якія аддалі жыцці, вызваляючы гарадскі пасёлак, была ўшанавана хвілінай маўчання.
Па заканчэнні мітынгу яго ўдзельнікі накіраваліся ў раённы Дом культуры на святочны канцэрт Уладзіміра Ухцінскага.
Андрэй БУРЭЦ




