
Асноўным спартыўным святам, якое праводзілася ў раёне 11 лютага на базе Шаркаўшчынскай СШ № 1, была “Шаркаўшчынская лыжня-2012”. А ўлічваючы, што прысутнічалі педагогі практычна ўсіх школ раёна, то вырашана было паралельна правесці спаборніцтвы па шашках сярод школьнікаў 1997—98 гадоў нараджэння.
У турніры — прадстаўнікі (хлопчык+дзяўчынка) 18 школ раёна. Праводзіўся ён па швейцарскай сістэме, што дазволіла за адведзены час выявіць самых моцных юных шашыстаў. У дзяўчынак імі сталі Марыя Пярхальская (Улінаўская БШ), Дзіяна Глушонак (Германавіцкая СШ), Кацярына Туронак (Каўшэлеўская БШ). У хлопчыкаў найбольшую колькасць ачкоў набралі Уладзіслаў Свілёнак (Станіславоўская БШ), Мікіта Бондар (СШ № 2), Іван Маслякоў (Більдзюжская СШ).
Усе прызёры атрымалі адпаведныя дыпломы і медалі, якія ўручыў на свяце намеснік старшыні райвыканкама А. А. Цітовіч. А прадстаўнікі грамадскай арганізацыі “Белая Русь” правялі дабрачынную акцыю, у час якой кожны ўдзельнік спаборніцтваў атрымаў памятныя сувеніры.
Эдуард КОРСАК
