“Кошт памылкі — жыццё!”

Актуальное

пад такім дэвізам пройдзе 24 лютага адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, які традыцыйна праводзіцца Дзяржаўтаінспекцыяй у апошнюю пятніцу месяца. Мэта названай акцыі — прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў. Супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычную работу сярод вадзіцеляў. Акцэнт будзе рабіцца на прычыны аварый і наступствы, якія цягнуцца за гэтым.
Паважаныя вадзіцелі, будзьце ўважлівымі за рулём. Асабліва гэта важна зараз, калі надвор’е пастаянна экзаменуе кіроўцаў. Выбірайце бяспечную хуткасць. Будзьце асцярожнымі на скрыжаваннях, на паваротах, на мастах, пры абгонах. Не трэба спяшацца і рызыкаваць жыццём. Памятайце, што дарожнае пакрыццё зараз слізкае — дарога пакрыта льдом і снегам. І хоць светлавы час сутак павялічваецца з кожным днём, трэба быць асабліва ўважлівымі на світанні і калі цямнее — у гэты час бачнасць пагаршаецца.
І. БУЛАЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС



1 комментарий по теме ““Кошт памылкі — жыццё!”

  1. Нічога лішняга на дарозе ад кіроўцаў не патрабуецца. Выконвайце толькі правілы дарожнага руху. Паважайце іншых кіроўцаў і пешаходаў. Выберыце хуткасць у залежнасці ад умоў надвор’я і стану дарогі: прыемная паездка вам гарантавана. Кіроўца з 35-гадовым стажам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *