Маладыя педагогі пачынаюць свой працоўны шлях

Актуальное

225Першага верасня ва ўстановах адукацыі нашага раёна школьныя званкі ўпершыню прагучалі для 9 маладых людзей, якія выбралі сабе ў жыцці дарогу педагогаў. Маладыя настаўнікі скончылі сёлета такія навучальныя ўстановы, як Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пятра Машэрава, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Полацкі каледж (філіял ВДУ імя П. Машэрава). Трэба адзначыць, што кваліфікацыя педагогаў розная і пры вызначэнні іх першых працоўных месцаў менавіта яна ўлічвалася ў першую чаргу.

Так новымі педагагічнымі кадрамі папоўніліся абедзве школы нашага гарадскога пасёлка, дзе настаўніцамі біялогіі і хіміі пачалі працаваць Марына Артураўна Грыдзюшка і Віка Фёдараўна Сясіцкая. Педагогамі-псіхолагамі ў яслях-садзе № 3 і № 4, а таксама ў сацыяльна-педагагічным цэнтры нашага раёна ўладкаваліся на працу Ангеліна Мікалаеўна Толкач і Таццяна Станіславаўна Кезік. Англійскую мову ў Іёдскай ДС-СШ з гэтага года выкладае малады настаўнік Яўген Аляксандравіч Маісееў, а яго калега Анастасія Юр’еўна Мячына выкладае гэты прадмет у Шаркаўшчынскай СШ № 2. У якасці педагога сацыяльнага ў Шаркаўшчынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі накіравана Карына Арвідаўна Спрынге. Уладзіслаў Валер’евіч Вішнеўскі — трэнер-выкладчык па спорце Шаркаўшчынскай ДЮСШ, Юлія Уладзіміраўна Пучынская — інструктар-метадыст фізкультурна-спартыўнага клуба “Шаркаўшчына”.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *