24 лютага мы правялі чарговы Дзень падпісчыка

Актуальное

дапамагала нам афармляць нашым чытачам падпіску намеснік начальніка аддзялення паштовай сувязі Наталля Бураўская

Сярод чытачоў газеты “Кліч Радзімы” нямала такіх, якія выпісваюць раённае перыядычнае выданне не першы дзясятак гадоў. У іх ліку — 93-гадовая жыхарка гарадскога пасёлка Анна Мацвееўна Лонская. Яна

сярод нашых падпісчыкаў, як прадстаўнікі пажылога пакалення

стала выпісваць “раёнку”, калі прыехала ў 1946 годзе ў Шаркаўшчыну, з той самай пары з ёй і не развітваецца. У газеце, па словах самой жанчыны, адлюстравана ўсё жыццё шаркаўчан, дзякуючы “Кліч Радзімы” прасцей за ўсё атрымаць найбольш дакладную інфармацыю пра падзеі рэгіёна. Вось і 24 лютага Анна Мацвееўна разам з іншымі  нашымі чытачамі асабіста завітала ў фае раённага вузла паштовай сувязі на “Дзень падпісчыка”, каб аформіць квартальную падпіску на любімую газету. У гэты дзень супрацоўнікі рэдакцыі праводзілі бяспройгрышную латарэю для жыхароў раёна. Невялікія падарункі ад “Кліч Радзімы” сталі прыемнай нечаканасцю як для пастаянных, так і для нашых новых чытачоў. Спадзяёмся, што іх стане яшчэ больш.
Людзі з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі. Многія выказвалі свае

так і моладзь

думкі і прапановы, давалі парады адносна таго, якія матэрыялы і рубрыкі з’яўляюцца найбольш цікавымі для розных пакаленняў шаркаўчан. А пажаданні жыхароў раёна — гэта галоўнае, на што арыентуюцца ў сваёй рабоце супрацоўнікі рэдакцыі. Усе яны будуць абавязкова ўлічаны. І шчырае дзякуй вам, паважаныя чытачы, што сярод вялікай колькасці розных перыядычных выданняў па-ранейшаму выбіраеце сваю “раёнку”.

адна з найстарэйшых нашых падпісчыкаў — Анна Мацвееўна Лонская

Вольга СТАШЭЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *