
Шаркаўшчынская раённая ветэранская арганізацыя была створана ў 1987 годзе, так што ёй сёлета споўнілася чвэрць стагоддзя. У яе вытокаў стаялі добра вядомыя ў раёне людзі, якія шмат год добрасумленна і вынікова працавалі на сваіх пасадах, узначальвалі калектывы, дабіваючыся высокіх эканамічных паказчыкаў. У першую чаргу гэта ветэран вайны, старшыня калгаса імя Гагарына Аляксей Лук’янавіч Танканог, яго калегі з калгаса імя Ільіча Пётр Макаравіч Баранаў і калгаса “Вялікае Сяло” Пётр Аляксандравіч Балай, старшыня пасялковага Савета Антон Войцавіч Ружа, ветэран працы Валерый Уладзіміравіч Грыневіч. На жаль, сярод нас іх ужо няма, але добрыя справы засталіся ў памяці.
На сённяшні дзень ветэранская арганізацыя раёна аб’ядноўвае ў сваіх радах больш за 4750 чалавек, сярод якіх 40 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Большасць з іх — людзі нераўнадушныя да ўсіх працэсаў, якія адбываюцца ў нашым грамадстве. Па-магчымасці, наколькі дазваляе здароўе, прымаюць удзел у рабоце грамадскага аб’яднання. За гэта мы ўдзячны Мікалаю Аляксандравічу Качану, Івану Сямёнавічу Шчарбакову, Сяргею Канстанцінавічу Буйку, Фёдару Іванавічу Нікоўнікаву.
Актыўную жыццёвую пазіцыю займаюць ветэраны працы Мечыслаў Часлававіч Сезянеўскі, Нікадзім Якаўлевіч Протас, Вячаслаў Антонавіч Хадасевіч, Ядзвіга Баляславаўна Чарвінская, Радзівон Іларыёнавіч Шпец, Уладзімір Пятровіч Слабовіч і іншыя.
Аб вялікай павазе і даверу да ветэранаў сведчыць той факт, што 81 член раённай арганізацыі выбраны старэйшынамі населеных пунктаў, многія з’яўляюцца дэпутатамі раённага і сельскіх Саветаў, удзельнічалі ў выбарчых кампаніях як члены выбарчых камісій і назіральнікі.

А якія таленавітыя нашы ветэраны. У першую чаргу хочацца выказаць некалькі слоў удзячнасці ўдзельнікам жаночага хору клуба ветэранаў “Надзея”. На многіх сцэнічных пляцоўках выступаюць паважаныя аматары мастацкай самадзейнасці, радуюць гледачоў высокапрафесіянальным выкананнем песень і непаўторнай грацыёзнасцю. Паспяхова ажыццяўляюць творчыя распрацоўкі свайго кіраўніка Тэрэзы Уладзіміраўны Ахрамёнак. З асаблівай цеплынёй успрымаюцца выступленні народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”, у праграме якога далёка не апошняя роля ветэранаў працы Надзеі Васільеўны Паляк і Галіны Іванаўны Сікора. Пры раённай бібліятэцы дзейнічае клуб кветкаводаў “Вяснянка”, які аб’яднаў ветэранаў Анну Афінагенаўну Янчык, Анну Несцераўну Гарбузаву, Леаніду Станіславаўну Сяклюцкую і іншых. А ў гуртку рукадзелля “Жаночы час” актыўнасцю вызначаюцца Наталля Іванаўна Арсоба, Марыя Мікалаеўна Ахрамёнак, Алена Анатольеўна Ліпская, Марыя Міхайлаўна Хуцкая, Таццяна Дзмітрыеўна Аржанік.
У арганізацыях і прадпрыемствах створаны і дзейнічаюць 31 пярвічная ветэранская арганізацыя, якія ўзначальваюць вопытныя і адказныя людзі. З самага лепшага боку зарэкамендавалі сябе Яўген Фаміч Кандраценка, Мікалай Васільевіч Косар, Радзівон Іларыёнавіч Шпец, Надзея Іосіфаўна Маркевіч, Пётр Пятровіч Чабатаронак, Вера Пятроўна Курэц.
Належны клопат аб ветэранах вайны і працы праяўляюць работнікі раённай бальніцы, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны, райпаліўзбыта, аддзела культуры.
У час сустрэчы з ветэранамі старшыня райвыканкама Мечыслаў Віктаравіч Морхат яшчэ раз запэўніў пажылых і паважаных людзей, што мясцовая ўлада праяўляе і будзе праяўляць надалей пастаянны клопат з тым, каб усе праблемныя пытанні па самых розных накірунках вырашаліся аператыўна, без усялякай валакіты і толькі ў інтарэсах ветэранаў вайны і працы.
На ўрачыстасці граматамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Іван Іванавіч Кашэль і Адольф Сігізмундавіч Васілеўскі, удзячнасць старшыні райвыканкама — Мікалаю Афанасьевічу Падобу і Веры Пятроўне Курэц, граматамі абласнога Савета ветэранаў — Васіль Усцінавіч Краснадубскі і Эвеліна Браніславаўна Бандарэнка.
За актыўны ўдзел у ветэранскім руху больш за 40 чалавек атрымалі сувеніры, якія ўручыла старшыня арганізацыі Галіна Мікалаеўна Філатава, а за цеснае супрацоўніцтва з раённым Саветам ветэранаў адзначаны Вольга Аляксандраўна Малюгіна, Іна Мар’янаўна Шынкевіч і Святлана Мечыславаўна Савейка.
Шмат добрых спраў на рахунку раённай ветэранскай арганізацыі. Але, адчуваючы атмасферу ўрачыстасці, толькі ўзмацняецца ўпэўненасць у тым, што ветэранскі рух набіраецца моцы і запіша на свой рахунак яшчэ шмат карыснага.
Эдуард КОРСАК.
