Узнагароджаны дэпутат Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Васільевіч Гарбузаў

Актуальное

IMG_8559-1 (Копировать)8 снежня начальніку філіяла “Шаркаўшчынскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 131” Вячаславу Васільевічу Гарбузаву споўнілася 45 год. У сувязі з юбілеем, а таксама за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне дарожнага будаўніцтва і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец уручыў яму  Ганаровую грамату.

Родам Вячаслаў Васільевіч з Зельвенскага раёна Гродненскай вобласці, але ўся яго  працоўная дзейнасць  звязана менавіта  з Шаркаўшчынскім раёнам, у які пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай палітэхнічнай акадэміі прыехаў працаваць. Філіял дарожнага  рамонтна-будаўнічага упраўлення ў нашым гарадскім пасёлку мужчына  ўзначальвае на працягу 4 год, у названай арганізацыі   працуе з 2000 года. Спачатку быў дарожным майстрам, потым начальнікам планава-вытворчага сектара, затым галоўным інжынерам філіяла.

Адпрацаваўшы ў сферы  дарожна-будаўнічай  гаспадаркі раёна на працягу 17 год, сёння  Вячаслаў Васільевіч  мае не толькі добры вопыт работы ў сістэме дарожна гаспадаркі раёна, але і карысныя жыццёвыя набыткі, атрыманыя ў якасці дэпутата. На мінулых выбарах у мясцовыя органы ўлады ён быў абраны дэпутатам Шаркаўшчынскага раённага Савета па Камсамольскай выбарчай акрузе № 2.

Абавязкі начальніка філіяла   і дэпутата Вячаслаў Васільевіч не размяжоўвае.  Ды і зразумела, што часцей за ўсё да кіраўніка дарожнай арганізацыі, які з’яўляецца дэпутатам,  жыхары раёна, як і  старшыні мясцовых  сельскіх саветаў, звяртаюцца па пытаннях рамонту дарог, стан якіх, асабліва ў вёсках, патрабуе прыняцця канкрэтных мер. Дэпутат раённага Савета дэпутатаў заўсёды з разуменнем адносіцца да праблем шаркаўчан і вяскоўцаў, імкнецца станоўча іх вырашаць. Так летам бягучага года па просьбе мясцовага насельніцтва  быў зроблены ямачны рамонт дарожнага палатна  на тэрыторыі аграгарадка Іёды, праведзены неабходныя  рамонтныя работы на участку дарогі да могілак у вёсцы Астраўляне (Іёдскі сельскі савет). Звярталіся да дэпутата В. В. Гарбузава і жыхары Станіславоўскага сельсавета, каб адрамантаваў дарогу ў вёсках Зямцы і Жданы. І гэту просьбу вяскоўцаў ён таксама выканаў. Работа ў гэтым напрамку, запэўніў Вячаслаў Васільевіч, будзе абавязкова працягвацца і ў наступным 2018 годзе , бо станоўчае вырашэнне праблем з дарогамі – пытанне надзвычай актуальнае для нашага раёна. Акрамя гэтага калектывам ДРБУ-131 будуць працягвацца рамонтныя работы і ў іншых рэгіёнах Віцебскай вобласці. Так у 2017 годзе значны аб’ём работ дарожнікі з нашага гарадскога пасёлка выконвалі на участках дарог у Полацку, Міёрах, Копысі (Аршанскі раён), некаторых іншых  гарадах.

З 2013 года Вясаслаў Васільевіч з’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў. Адпрацаваўшы на розных участках вытворчасці, начальнік філіяла за перыяд сваёй працы ў ДРБУ-131 атрымаў шэраг узнагарод, у ліку якіх званне “Ганаровы дарожнік Беларусі”, Ганаровыя граматы Дэпартамента “Белаўтадор” Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

Зараз кіраўнік філіяла разам з сям’ёй пражывае ў Шаркаўшчыне. Жонка Анжэла Віктараўна таксама працуе ў калектыве ДРБУ-131, узначальвае планава-вытворчы сектар. Старэйшы сын Яўген, інжынер-праграміст,  жыве і працуе ў Мінску, працягвае вучобу ў магістратуры. Малодшыя дочкі Валерыя і Маргарыта вучацца ў 7 класе Шаркаўшчынскай СШ № 1.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *