У сродках масавай інфармацыі даволі шырока рэкламуецца перавага люмінедсцэнтных энергазберагаючых лямп (рознай канфігурацыі і магутнасці) над звыклымі для нас лямпачкамі Ільіча. Безумоўна, электраэнергіі яны спажываюць у некалькі разоў менш, што эканамічна выгадна для спажыўцоў, ды і тэрмін эксплуатацыі значна большы. Улічваючы такія перавагі, арганізацыі і прадпрыемствы, насельніцтва ўсё часцей скарыстоўваюць прадастаўленую магчымасць, набываюць і ўстанаўліваюць энергазберагаючыя асвятляльныя прыборы.
Аднак ёсць тут і другі бок медаля. Як і кожная рэч, такія лямпы маюць свой тэрмін эксплуатацыі і іх патрэбна мяняць. А раз замяніў, значыць ад іх неабходна пазбавіцца. Паступаюць у большасці выпадкаў даволі банальна — на сметнік. І не так часта задумваючыся аб тым, што ў энергазберагаючых лямпах утрымліваецца цяжкі метал — ртуць, якая з’яўляецца вельмі небяспечным хімічным элементам для навакольнага асяроддзя. Выпараючыся, яно пранікае ў жывыя арганізмы расліннага і жывёльнага свету, не выключэнне і чалавек, і наносіць ім непапраўную шкоду ў выглядзе атручвання. А мы іх у бак са смеццем і ў Пілаты.
Як быць, каб не ісці насуперак уласнаму сумленню? Куды здаць для далейшай утылізацыі? Хто займаецца іх зборам? Каб атрымаць адказы на ўзнікшыя пытанні, наш карэспандэнт у першую чаргу звярнуўся да начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І. І. МІХАЛЁНКА. Вось што ён паведаміў:
— Праблема вельмі актуальная і даволі складаная. Наколькі мне вядома, у Мінску і Віцебску ёсць прадпрыемствы, якія займаюцца прыёмам і ўтылізацыяй ртуцьутрымліваючых лямпаў. Арганізацыі і прадпрыемствы могуць дастаўляць іх самастойна. Як паступаць насельніцтву? Не так даўно гэтай справай, маецца на ўвазе прыём лямпаў, займалася жыллёва-камунальная гаспадарка. Такі варыянт найбольш прыймальны для ўсіх. А потым, пасля накаплення адпаведнай колькасці, УКП ЖКГ цэнтралізавана вывозіла небяспечны груз на ўтылізацыю. Так патрэбна і мэтазгодна паступаць і цяпер. Другога выйсця не бачу, тым больш, што наш камітэт аплочвае камунальнікам выдаткі на транспарціроўку і ўтылізацыю ртуцьутрымліваючых лямпаў.
На першы погляд прапанова мае рацыю. А якая думка па актуальнаму пытанню ў дырэктара УКП ЖКГ В. Ф. БУКІ?
— На самой справе не так усё проста. Так, адзін раз мы ажыццяўлялі прыём лямпаў ад арганізацый і насельніцтва. Накапілі іх для загрузкі грузавой аўтамашыны. Адзначу, што даставіць і здаць іх патрэбна з захаваннем усіх мер перасцярогі. Кожную лямпу абгортвалі паперай, змяшчалі ў каробкі і вазілі, калі не памыляюся, у Брэсцкую вобласць. Панеслі вялікія затраты, таму асаблівага жадання ў далейшым займацца гэтай справай няма. Не ўпэўнены, што неабходная колькасць грошай на выдаткі будуць выдзелены нам па лініі дзяржаўнага камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
З адказаў кіраўнікоў дзвюх зацікаўленых арганізацый вынікае, што поўнага ўзаемаразумення пакуль што няма. Мэта рэдакцыйнага матэрыяла не нарадзіць чарговых няўвязак, а дапамагчы І. І. Міхалёнку і В. Ф. Буку абмеркаваць дадзеную праблему з улікам дзяржаўных падыходаў. А зрабіць гэта патрэбна абавязкова і як мага хутчэй. Інакш, па-ранейшаму, ртуцьутрымліваючыя лямпы ўсімі праўдамі і няпраўдамі ў канчатковым выніку будуць вывезены на палігон у Пілаты. Прайграем ўсе. А не хацелася б…
Эдуард КОРСАК

Рэдакцыя падняла актуальнае пытанне, а шляхі яго рашэння будуць шукацт камунальная служба і інспекцыя. У бліжэйшы час мы атрымаем ад іх больш дакладныя адказы па вырашэнні праблемы.
Андрей, интересно дождусь ли я комментария редакции к поставленным вопросам????
Интересная позиция у начальника УКП ЖКХ В.Буки: «асаблівага жадання ў далейшым займацца гэтай справай няма». Так что теперь эти лампы выбрасывают в обычную мусорку и они в разбитом виде попадают на полигон бытовых отходов? Тогда вопрос к начальнику Шарковщинской инспекции охраны природы И.Михаленку: выявлялись ли подобные факты? сколько раз оштрафовано руководство УКП ЖКХ? Куда выбрасывают эти лампы? Что намерено предпринять инспекция охраны природы?
Уважаемый Э.Корсак данная статья поставили больше вопросов, чем ответов.Как у Вас в конце статьи «А не хацелася б…» Многоточие переходящее в вопросы и что дальше Э.Корсак и уважаемые начальники Буко, Михаленок? Какое решение проблемы? Взята ли эта проблема редакцией на контроль? Узнаем ли мы это???