23 студзеня Іван Канстанцінавіч Вазміцель правёў сустрэчы з выбаршчыкамі ў нашым гарадскім пасёлку і раёне

Актуальное

IMG_9465 (Копировать)18 лютага ў Рэспубліцы Беларусь пройдуць выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання. 15 студзеня 2018 года на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Шаркаўшчынскай выбарчай акругі № 37 кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў зарэгістраваны старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель.

23 студзеня Іван Канстанцінавіч у межах агітацыйнай работы правёў сустрэчы з выбаршчыкамі ў нашым гарадскім пасёлку і раёне. Спачатку ў адміністрацыйным будынку ПМК-68 ён сустрэўся з работнікамі гэтай арганізацыі, супрацоўнікамі рэдакцыі раённай газеты і насельніцтвам мікрараёна будаўнікоў райцэнтра.

Іван Канстанцінавіч Вазміцель у цяперашні час з’яўляецца дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання ад Шаркаўшчынскай выбарчай акругі. За чатыры гады на гэтай пасадзе дэпутат дапамагаў вырашаць праблемы шаркаўчан на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Пры яго непасрэдным удзеле праведзена рэканструкцыя вуліцы Кірава ў гарадскім пасёлку, пачата рэканструкцыя вуліц Чырванадворская, Маладзёжная і Чырвоная Горка ў райцэнтры. Іван Канстанцінавіч падчас рабочых паездак у наш раён неаднаразова наведваў дзіцячы Дом сямейнага тыпу, сацыяльна-педагагічны цэнтр, раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Кожны раз ён прывозіў шматлікія рэчы, якія былі патрэбныя для гэтых устаноў: камп’ютарная, бытавая тэхніка, спартыўны інвентар, школьныя прыналежнасці. Ён таксама выдаткаваў уласныя грашовыя сродкі для набыцця пластыкавых акон для раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ішла гаворка пра тое, якія праблемы, пытанні і задачы яшчэ патрэбна будзе вырашыць у будучым у нашым рэгіёне. Іван Канстанцінавіч паабяцаў і надалей дапамагаць жыхарам Шаркаўшчынскага раёна, інтарэсы якіх ён плануе прадстаўляць у якасці дэпутата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-склікання.

Каб заручыцца падтрымкай сваіх выбаршчыкаў, выслухаць шматлікія заўвагі, прапановы, адказаць на найбольш хвалюючыя пытанні, І. К. Вазміцель сустрэўся з працоўным калектывам ААТ “Княж”, жыхарамі аграгарадка Германавічы ў мясцовым Цэнтры культуры і народных традыцый. Аналагічная сустрэча з педагагічным калектывам прайшла ў той дзень і ў Лужкаўскай сярэдняй школе.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9470 (Копировать) IMG_9479 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *