Арыгінальна адзначылі сваё прафесійнае свята шаркаўшчынскія вартавыя правапарадку — выехалі на рыбалку

Актуальное

4 сакавіка шаркаўшчынскія вартавыя правапарадку — супрацоўнікі РАУС і аддзялення Дэпартамента аховы — арыгінальным спосабам адзначылі сваё прафесійнае свята — Дзень міліцыі. Каля 20 чалавек выехалі на возера Важа (Міёрскі раён), дзе арганізавалі спаборніцтва па зімовай рыбалцы. Вынікі падводзіліся ў пяці намінацыях. “Найбольшая агульная вага злоўленай рыбы” — першая намінацыя. Найбольш тут пашанцавала Дзмітрыю Тусікаву (ён налавіў рыбы на 1,1 кг). На другім месцы — Дзмітрый Шапулёнак (0,9 кг), на трэцім — Уладзімір Лукашэвіч (0,4 кг). Другая намінацыя — “Найбольшая колькасць злоўленай рыбы”. Пераможцай выйшаў Аляксандр Асіпенка, які злавіў 66 рыбін. У Дзмітрыя Цыбулькі — 49 асобін. У Аляксандра Асятрова — 21 рыбіна.
У намінацыі “Самая вялікая рыбіна” першынстваваў Дзмітрый Уткін. Самую маленькую рыбку (даўжынёй 3 см) злавіў Юрый Казарын. Тытул “Самы няўдачлівы рыбак” атрымаў Станіслаў Хашкоўскі.
Па словах арганізатара рыбалкі, намесніка начальніка РАУС Аляксандра Анатольевіча Асятрова, задума ўдалася: усе хацелі цікава правесці час і добра адпачыць. Правёўшы паўдня на свежым марозным паветры, усе ўдзельнікі адзначалі, што ў іх узняўся настрой. Тым больш, як высветлілася, гэта былі апошнія дні ў гэтым сезоне для зімовай рыбалкі.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *