З надыходам зімы пачынаецца няпросты перыяд для птушак , якім у халодную пару не хапае корму, ды і сапраўдныя зімовыя маразы не аблягчаюць птушынае жыццё. Пра сталовыя для пярнатых напачатку новага года задумаліся ў Шаркаўшчынскім яслі-садзе № 3, дзе нядаўна праходзіла акцыя “Зробім кармушку для птушкі”. Пра рэзультаты сумеснай творчай дзейнасці дзяцей і іх бацькоў карэспандэнту расказала загадчыца Шаркаўшчынскага яслі-сада № 3 Ірына Аляксееўна Логунава.
-Перазімаваць птушкам гэтай зімой дапамагаюць нашы юныя выхаванцы, якія разам з бацькамі змайстравалі і прынеслі ў дашкольную ўстанову вельмі прыгожыя і практычныя, драўляныя домікі для птушак. Выхавацелі разам з дзецьмі разхвесілі іх на тэрыторыя дзіцячага садка і гэтай зімой наш двор стаў сапраўдным невялікім горадам для птушак. Лепшыя работы для ўдзелу ў нашай акцыі ў дзіцячы сад прынеслі Дзіма Каленцьеў, Ульяна Касевіч, Арцём Лук’янёнак, Аня Пальчэх, Ягор Цітовіч, Аляксей Падгальны, Ульяна Цімафеева, Крысціна Лук’янёнак, Іван Віршута, Аляксандр Бабоўскі і вучні 1 “А” класа Глеб Крупко і Варвара Юдаш. Вялікі дзякуй бацькам гэтых дзяцей, якія нас заўсёды падтрымліваюць і дапамагаюць нашаму педагагічнаму калектыву ўвасобіць у жыццё самыя цікавыя акцыі і праекты. А зараз дзеці з задавальненнем прыносяць корм і насыпаюць яго ў новыя кармушкі, каб потым праз вакно назіраць за птушкамі, якія да нас прылятаюць. Карміць пярнатых сяброў хлопчыкам і дзяўчынкам вельмі падабаецца. Удзел у такіх акцыях развівае дабрыню, пачуццё адказнасці, а яшчэ, вывучаючы розныя віды птушак, дзеці знаёмяцца з прыродай роднага краю. Нашы маленькія выхаванцы зараз добра памятаюць аб тым , як важна падтрымаць птушак зімой. Проста і вельмі важна.












