22 лютага ў Шаркаўшчынскім яслі-садзе № 1 адбыўся бацькоўскі сход на тэму «Бяспека дзяцей праз адказнасць бацькоў»

Актуальное

IMG_5665 (Копировать)

З мэтай прадухілення дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту бяспечных паводзін на вуліцы, замацавання ведаў аб правілах дарожнага руху, а таксама папулярызацыі выкарыстання ў аўтамабілях дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў перад прысутнымі бацькамі ў гэты дзень выступілі загадчыца дзіцячага яслі-сада Таццяна Антонаўна Собаль і інспектар дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ Шаркаўшчынскага РАУС  Эрдгард Мар’янавіч  Шапалоўскі.  Працягам мерапрыемства стала вясёлая спартландыя, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны, і святочны канцэрт, падрыхтаваны маленькімі выхаванцамі пад кіраўніцтвам педагагічнага  калектыву дзіцячай  дашкольнай установы. Мерапрыемства вельмі  спадабалася не толькі маленькім артыстам і ўдзельнікам спартландыі , якія прадэманстравалі на сцэне свае творчыя і фізічныя  здольнасці, спрыт і  кемлівасць, але і бацькам – усе яны атрымалі вялікае задавальненне ад належнай падрыхтоўкі і выступленняў сваіх дзяцей.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_5584 (Копировать) IMG_5592 (Копировать) IMG_5598 (Копировать) IMG_5608 (Копировать) IMG_5611 (Копировать) IMG_5618 (Копировать) IMG_5631 (Копировать) IMG_5645 (Копировать) IMG_5653 (Копировать) IMG_5656 (Копировать) IMG_5664 (Копировать)IMG_5676 (Копировать) IMG_5680 (Копировать) IMG_5684 (Копировать) IMG_5691 (Копировать) IMG_5700 (Копировать) IMG_5707 (Копировать) IMG_5710 (Копировать) IMG_5721 (Копировать) IMG_5726 (Копировать) IMG_5737 (Копировать) IMG_5743 (Копировать) IMG_5750 (Копировать) IMG_5756 (Копировать) IMG_5772 (Копировать) IMG_5774 (Копировать) IMG_5783 (Копировать) IMG_5785 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *