Конкурсная праграма, прысвечаная Дню жанчын, прайшла 8 сакавіка ў аграгарадку Більдзюгі

Актуальное

IMG_1329 (Копировать)

На Дзень жанчын, 8 сакавіка, спецыялісты Більдзюгскага сельскага дома культуры вырашылі зрабіць падарунак маладым і прыгожым дзяўчатам — работніцам сельгаспрадпрыемства “Жвіранка”. Спецыялісты ўстановы культуры арганізавалі і правялі для іх забаўляльную конкурсную шоу-праграму “А ну-ка, девушки!”, у якой дзесяць прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва прадэманстравалі свае інтэлектуальныя, артыстычныя здольнасці, расказалі пра ўласныя жыццёвыя захапленні. Дзяўчаты былі падзелены на дзве каманды па пяць чалавек у кожнай. І хоць правілы конкурсаў не былі досыць строгімі, кожная з іх сумленна выконвала заданні ў надзеі аказацца ў пераможцах.

У этапе “Візітка” дзяўчаты прадставілі сябе, пазнаёмілі гледачоў і журы са сваімі захапленнямі, работай, вучобай. А вось праявіць уласную эрудыцыю кожная з канкурсантак змагла ў этапе “Знатакі”. Тут вядучыя праграмы зачытвалі знаёмыя перакладзеныя тэксты прымавак і прыказак, якія трэба было вымавіць у арыгінале. Для гледачоў вядучыя таксама падрыхтавалі жартоўныя пытанні, адказы на якія весялілі прысутных.

Захапляльнае мерапрыемства, у якім спаборнічалі дзесяць прыгожых дзяўчат, спадабалася і канкурсанткам, і гледачам, і членам журы. Судзейскай брыгадзе, якая цалкам складалася з мужчын, цяжка было вызначыць пераможцаў, бо дзяўчаты па-сапраўднаму заваражылі членаў журы. Тым больш, што ў кулінарным конкурсе кожная каманда паднесла стравы, з густам прыгатаваныя напярэдадні мерапрыемства. У выніку перамагло сяброўства, прыгажосць і прывабнасць усіх дзяўчат.

Намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Анна Мар’янаўна Бездзель са сцэны павіншавала канкурсантак і ўсіх прысутных жанчын са святам, а таксама ўзнагародзіла работнікаў гаспадаркі каштоўнымі падарункамі па выніках рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Лепшыя прадстаўнікі моладзі ААТ “Жвіранка” пад гучныя апладысменты гледачоў па чарзе падымаліся на сцэну, каб атрымаць узнагароды.

Сяргей РАЙЧОНАК

IMG_1235 (Копировать) IMG_1239 (Копировать) IMG_1242 (Копировать) IMG_1248 (Копировать) IMG_1251 (Копировать) IMG_1256 (Копировать) IMG_1261 (Копировать) IMG_1262 (Копировать) IMG_1265 (Копировать) IMG_1267 (Копировать) IMG_1269 (Копировать) IMG_1270 (Копировать) IMG_1273 (Копировать) IMG_1278 (Копировать) IMG_1281 (Копировать) IMG_1285 (Копировать) IMG_1286 (Копировать) IMG_1287 (Копировать) IMG_1292 (Копировать) IMG_1295 (Копировать) IMG_1298 (Копировать) IMG_1299 (Копировать) IMG_1303 (Копировать) IMG_1305 (Копировать) IMG_1307 (Копировать) IMG_1308 (Копировать) IMG_1309 (Копировать) IMG_1311 (Копировать) IMG_1312 (Копировать) IMG_1316 (Копировать) IMG_1321 (Копировать) IMG_1325 (Копировать) IMG_1327 (Копировать) IMG_1331 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *