23 cакавіка адбылося чарговае пасяджэнне Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Актуальное Общество

 

IMG_1769 (Копировать)23 сакавіка пад кіраўніцтвам старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрыя Міхайлавіча Ламака адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. У яго рабоце прынялі ўдзел начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны  насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Валер’евіч Башметаў і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Пётр Уладзіміравіч Гнуценка.

На чарговым пасяджэнні райвыканкама  былі  абмеркавалі чатыры важныя пытанні жыццядзейнасці раёна. Па першым з іх — “Аб арганізацыі ідэалагічнай работы ў сельсагаспадарчых арганізацыях раёна і мерах па яе ўдасканаленні” – выступіла  начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўручыў дыпломы пераможцам  раённага агляду-конкурсу  на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах раёна па выніках работы за мінулы год. Пераможцамі прызнаны:

1 месца – ДУА “Велікасельская ДС-СШ”, дырэктар Юрый Часлававіч Матуль;

2 месца – ААТ “Жвіранка”,  в. а намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Анна Мар’янаўна Бездзель;

3 месца – КУВСП “Гарадзец”, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Наталля Віктараўна Катушонак.

Другое пытанне “Аб стане разлікаў суб’ектаў гаспадарання  перад бюджэтам дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду саццыяльнай аброны насельніцтва Рэспублікі Беларусь” асвяціла начальнік Шаркаўшчынскага раённага сектара Віцебскага абласнога ўпраўлення ФСАН Надзея Расціславаўна Дзюшко.

“Аб мерах па падрыхтоўцы  сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядзення вясенніх палявах работ  у 2018 годзе” (трэцяе пытанне парадку дня) вычарпальна расказаў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Валянцінавіч Струй, а таксама акрэсліў праблемныя пытанні, на вырашэнні якіх неабходна засяродзіць першасную увагу.

Кіраўнік спраў Шаркаўшчынскага райвыканкамак Вольга Аляксандраўна Малюгіна выступіла па чацвёртым пытанні: “Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце і рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года № 2 “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва” у 2017 годзе. Па ўсіх пытаннях парадку дня прыняты адпаведныя рашэнні, назначаны адказныя за іх выкананне.

***

Чарговае пасяджэнне Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося ў нашым гарадскім пасёлку 23 сакавіка,  пачалося з уручэння ўзнагарод.  З нагоды 100-гадовага юбілею камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама , што адзначаўся ў гэтым годзе, за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх  Падзякай старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама ўзнагароджана Галіна Фёдараўна Волах.  Працяглы перыяд, з’яўляючыся намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта, Галіна Фёдараўна ўзначальвала ў нашым раёне камісію па справах непаўналетніх райвыканкама.

За актыўны ўдзел у справе аховы жыцця людзей на водах, правядзенне належнай  прафілактычнай работы ў калектывах  і садзейнічанне ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы таварыства   Ганаровай граматай Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах узнагароджаны кіраўнікі арганізацый раёна:  дырэктар ААТ “Агратэхсэрвіс” Міхаіл Барысавіч Кавалёнак, начальнік Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак Уладзімір Арсеньевіч Фёдараў і дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг № 224 філіяла № 216 ААТ “ААБ Беларусбанк” Галіна Іванаўна Бондар. Віншуем з заслужанымі ўзнагародамі!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_1781 (Копировать)

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *