У сярэдзіне сакавіка дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна наведала “Дні бізнэсу ў Айзкраўкле” (Латвія). З кожным годам гэта мерапрыемства, якое праходзіла вось ужо ў сёмы раз, прываблівае ўсё больш наведвальнікаў – прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу з Латвіі і Літвы.
У гэтым годзе мерапрыемства доўжылася два дні. 16 сакавіка з мэтай абмену вопытам госці наведалі муніцыпальныя ўстановы Аўзкраўкле( школы, спартыўны цэнтр, цэнтр культуры), на наступны дзень у горадзе прайшлі традыцыйныя выстава і бізнес-кірмаш-2018, у якіх прынялі ўдзел прадпрымальнікі, рамеснікі , земляробы, прадстаўнікі самакіраванняў з усёй Латвіі і Літвы. На працягу дня ўдзельнікі выставы-кірмашу прадстаўлялі сваю прадукцыю і паслугі, прадастаўлялі кансультацыі.
Выстава кірмаш – гэта якраз тое месца, дзе ўдзельнікі бізнэс-форуму абменьваюцца вопытам і наладжваюць новыя кантакты, а лепшыя прадпрымальнікі — пераможцы ў рознцых намінацыях, атрымліваюць падзякі і ўзнагароды ад самакіравання Айзкраўкльскага краю. У складзе шаркаўшчынскай дэлегацыі “Дні бізнесу ў Айзкраўкле” наведалі кіраўнік спраў раённага выканаўчага камітэта Вольга Аляксандраўна Малюгіна, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Анатольеўна Арэшкава і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Мар’янаўна Шынкевіч. Падчас сустрэчы ў Латвіі былі абмеркаваны далейшыя этапы супрацоўніцтва паміж нашымі рэгіёнамі і краінамі. У планах – наведванне шаркаўшчынскага краю дэлегацыяй з горада Айзкраўкле. Дарэчы, менавіта Айзкраўкле — адзіны латвійскі горад, дзе кожны год на высокім узроўні праводзяцца кірмашы для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу з усёй Латвіі і Літвы.