Афрыканская чума свіней: прызнакі і прафілактыка

Актуальное

Аб такім небяспечным захворванні жывёлы паведаміла рэдакцыі газеты ўрач-паразітолаг райветстанцыі Наталля Мікалаеўна СІКОРА.
Чума свіней у апошні час зарэгістравана ў многіх краінах свету. Ветэрынарных прэпаратаў для прафілактыкі і лячэння жывёлы не існуе. Чума свіней не прадстаўляе пагрозы для здароўя людзей.
Хвароба небяспечная для жывёлы, паколькі вельмі хутка распаўсюджваецца і можа прывесці да 100-працэнтнай яе гібелі. Спыніць распаўсюджванне віруса могуць толькі строгія каранцінныя мерапрыемствы. Пры ўзнікненні афрыканскай чумы свіней усю жывёлу знішчаюць, свінарнікі і інвентар дызэнфіцыруюць.
Клінічныя прыметы захворвання праяўляюцца на 2—6 дзень пасля заражэння свіней: павышаецца тэмпература, з’яўляецца задышка, кашаль, ірвота, параліч задніх канечнасцяў.
Прафілактычныя меры заключаюцца ў наступным: не дапускаць наведвання асабістых падсобных гаспадарак пабочнымі асобамі; утрымліваць пагалоўе свіней у закрытых памяшканнях, не дапускаць іх свабоднага выгулу; апрацоўваць жывёлу і памяшканне для яе ўтрымання ад крывасасучых насякомых, пастаянна весці барацьбу з грызунамі; падвяргаць тэрмічнай апрацоўцы харчовыя адходы і корм перад скармліваннем; не завазіць свіней без узгаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай раёна; без прамаруджвання паведамляць спецыялістам дзяржаўнай ветэрынарнай службы аб усіх выпадках захворвання свіней; пры выяўленні трупаў дзікіх свіней неабходна тэрмінова паведаміць аб гэтым выканаўчым, распарадчым органам або ў ветстанцыю; работнікам свінагадоўлі, якія займаюцца паляваннем, па магчымасці абмежавацца ад такога віду дзейнасці, каб не занесці вірус на тэрыторыю свінафермы.
Падрыхтавала Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *