29 красавіка у дзень Памяці свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава у Свята-Успенскім храме нашага гарадскога пасёлка адбылося ўрачыстае богаслужэнне, якое завяршылася хрэсным ходам да помніка святару

Актуальное

IMG_4080 (Копировать)

Памяць пра айца Канстанціна Жданава, які прыняў пакутніцкую смерць за веру, з незвычайнай цеплынёй, любоўю і глыбокай  пашанай захоўваецца праваслаўнымі веруючымі шаркаўшчынскай зямлі. У 2011 годзе адбылася падзея, якой нашы землякі чакалі не адно дзесяцігоддзе: айца Канстанціна Жданава далучылі да ліку святых. А праз  чатыры гады ў Шаркаўшчыне ўрачыста адкрылі помнік шаркаўшчынскаму святому.

29 красавіка, у дзень памяці айца Канстанціна, урачыстае богаслужэнне адбылося  ў Свята-Успенскім храме нашага гарадскога пасёлка. Яго ўзначаліў Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. За боскай літургіяй Уладыку саслужылі благачынны цэркваў Шаркаўшчынскага  раёна, протаіерэй Пётр Бараноўскі і ўсе святары  — настаяцелі прыходаў храмаў  у нашым раёне:протаіерэі Віктар Валашчук, Мікалай Гуцко і іерэй Васілій Стрыжнёў.  Царкоўныя песнапенні ў храме выканаў архіерэйскі хор з горада Глыбокае разам з хорам прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы з Шаркаўшчыны. Пасля завяршэння службы ў храме духавенства, кіраўніцтва раёна  і прыхаджане прайшлі хрэсным ходам па гарадскому пасёлку і накіраваліся да помніка Канстанціну Жданаву, каб на гэтым месцы адслужыць малебен і ўскласці кветкі да помніка свайму заступніку.

Звяртаючыся з пропаведдзю да веруючых, у дзень памяці Канстанціна Жданава Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій нагадаў веруючым пра жыццё  шаркаўшчынскага святара, які служыў у Свята-Успенскім храме нашага гарадскога пасёлка звыш 100 гадоў таму назад і ў смутны час грамадзянскай вайны прыняў пакутніцкую смерць за веру. Менавіта пад кіраўніцтвам гэтага чалавека быў пабудаваны новы будынак Свята-Успенскай царквы, якую праваслаўныя веруючыя нашага гарадскога пасёлка наведваюць і сёння. А сам свяшчэннамучанік Канстанцін лічыцца апекуном  зямлі шаркаўшчынскай.

У цёплы і сонечны вясновы дзень 29 красавіка, які для праваслаўных жыхароў нашага раёна стаў днём памяці, у Свята-Успенскі храм прыйшло вельмі шмат людзей. Урачыстасць падзеі з шаркаўчанамі раздзяліла і кіраўніцтва раёна. На  богаслужэнні ў храме прысутнічалі старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў У. С. Шпец, намеснік старшыні райвыканкама Ю. А Васілеўскі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Л. У Стома. Разам з веруючымі яны прайшлі хрэсным ходам па Шаркаўшчыне. Пасля завяршэння ўрачыстасці старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Д. М. Ламака сустрэўся з Архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем і духавенствам нашага раёна і абмеркаваў некаторыя пытанні, якія з’яўляюцца важнымі для праваслаўных веруючых  нашага раёна.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
IMG_3969 (Копировать) IMG_3974 (Копировать) IMG_3980 (Копировать) IMG_3982 (Копировать) IMG_3990 (Копировать) IMG_3997 (Копировать) IMG_4003 (Копировать) IMG_4010 (Копировать) IMG_4014 (Копировать) IMG_4019 (Копировать) IMG_4034 (Копировать) IMG_4044 (Копировать) IMG_4049 (Копировать) IMG_4052 (Копировать) IMG_4055 (Копировать) IMG_4056 (Копировать) IMG_4057 (Копировать) IMG_4062 (Копировать) IMG_4064 (Копировать) IMG_4073 (Копировать)IMG_3947 (Копировать) IMG_3964 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *