Аб рабоце райвыканкама са зваротамі грамадзян у 2011 годзе

Общество

На пасяджэнні райвыканкама было разгледжана пытанне “Аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2011 годзе і мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. З інфармацыяй выступіў кіраўнік справамі райвыканкама Ю. А. Васілеўскі.
За 2011 год у райвыканкам паступіла 198 зваротаў грамадзян, з іх 62 пісьмовых, што намнога менш у параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года. Па рэгіёнах пісьмовыя размяркоўваюцца наступным чынам: г. п. Шаркаўшчына — 24, Станіславоўскі сельскі Савет — 5, Іёдскі, Германавіцкі, Лужкаўскі — па 4, Більдзюжскі сельскі Савет — 1, з-за межаў раёна — 20. Па выніках разгляду задаволены 22, па 38 дадзены пісьмовыя тлумачэнні.
За справаздачны перыяд некалькі ўзрасла колькасць калектыўных зваротаў (з 13 у 2010 годзе да 16 у 2011-м). Усе разгледжаны адказнымі асобамі з выездам па месцы жыхарства заяўнікаў. 10 задаволены, па 4-х дадзены тлумачэнні, 2 — на кантролі.
Скарысталі грамадзяне магчымасць электроннай формы зваротаў (на інтэрнет-сайт райвыканкама іх паступіла 8 ) і “гарачую лінію” райвыканкама (16 зваротаў, 11 з якіх задаволены, па 4-х дадзены тлумачэнні, 1 — на кантролі). Кіраўніцтвам райвыканкама на 65-ці асабістых прыёмах і 20 выязных прыняты 136 і 28 грамадзян адпаведна. Аналіз тэматыкі паступаючых зваротаў паказвае, што найбольш набалелымі для жыхароў дастаюцца пытанні працы, занятасці і сацыяльнай абароны, транспарта і камунікацый, забеспячэнне палівам, рамонт жыллёвага фонду, землеўпарадкавання і землеўстройства, архітэктуры і водазабеспячэння.
Райвыканкамам удзяляецца належная ўвага навучанню асоб, якія ажыццяўляюць работу са зваротамі грамадзян. За 2011 год праведзены 3 інструктыўна-метадычныя нарады, 1 — сёлета. На іх запрашаліся старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, спецыялісты аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, адказныя за вядзенне справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Вельмі падрабязна разгледжаны Закон Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, які быў прыняты ў 2011 годзе.
На афіцыйным сайце райвыканкама размешчана інфармацыя аб заканадаўчых актах, якія рэгулююць дзейнасць па дадзеных пытаннях, графікі прыёму грамадзян кіраўнікамі райвыканкама і старшынёй раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў.
Такая мэтанакіраваная работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб дазваляе аператыўна вырашаць узнікаючыя жыццёвыя праблемы, прымаць па іх правільныя рашэнні з тым, каб яны як мага радзей сустракаліся ў будучым. Безумоўна, адным махам усё зрабіць і выканаць немагчыма, таму найбольш складаныя сітуацыі ставяцца на кантроль з наступным іх вырашэннем.
Падрыхтаваў Эдуард КОРСАК



2 комментария по теме “Аб рабоце райвыканкама са зваротамі грамадзян у 2011 годзе

  1. гм, гэта не было так задумана. У такой сур’ёзнай справе не да ўсмешак, зараз прыбяром

  2. Прышпільна шлядзецца ўсмешка. 😉

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *