Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Тэма тыдня БелТА

000019_1526985057_69037_bigПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 мая разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Мірончыка Дзмітрыя Леанідавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя; Лукашэвіча Аляксандра Васільевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя і па сумяшчальніцтве ў Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр; Качанава Вячаслава Георгіевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы; Пальчыка Генадзя Уладзіміравіча — рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь; Астапенку Уладзіміра Аркадзьевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Чылі па сумяшчальніцтве; Калесніка Валерыя Георгіевіча — пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтве; Гусачэнку Сяргея Аляксандравіча — намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: Грышкевіча Міхаіла Міхайлавіча — старшынёй Кобрынскага райвыканкама; Камінскага Аляксандра Віктаравіча — старшынёй Ляхавіцкага райвыканкама; Богуша Вадзіма Анатольевіча — рэктарам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі»; Драгана Аляксандра Вячаслававіча — рэктарам установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт»; Лёгкага Паўла Мікалаевіча — першым намеснікам міністра інфармацыі; Красінскага Аляксея Дзмітрыевіча — дырэктарам Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў; Гусева Ігара Уладзіміравіча — дырэктарам Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі; Чайкоўскага Аляксандра Іванавіча — генеральным дырэктарам дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах»; Хвалько Георгія Мікалаевіча — кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама.-
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/president/view/lukashenka-razgledzeu-kadravyja-pytanni-69037-2018/



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *