Выпускны ў дзіцячым садзе № 5

Актуальное

IMG_7575 (Копировать)

Выпускныя вечары ў апошнія гады ладзяць не толькі ў школах вучні дзявятых і адзінаццатых класаў, цяпер такія мерапрыемствы сталі традыцыйнымі для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія заканчваюць пачатковую школу. Нават для маленькіх дзяцей, хто апошні год займаецца ў дзіцячым садзе, выхавальнікі і бацькі рыхтуюць святочную праграму, прысвечаную заканчэнню дашкольнай установы.

Цікавае і насычанае мерапрыемства для сваіх маленькіх выпускнікоў правялі ў апошні дзень мая ў дзіцячым садзе № 5 гарадскога пасёлка. 19 хлопчыкаў і дзяўчынак старэйшай групы былі ў той дзень у цэнтры ўвагі ўсяго педагагічнага калектыву дашкольнай установы. Бацькі як след падрыхтаваліся да такога адказнага мерапрыемства: па-святочнаму апранулі сваіх дзетак, зрабілі ім шыкоўныя прычоскі, дапамаглі вывучыць тэкст тэатралізаванай дзеі, героямі якой і сталі самі маленькія выпускнікі.

Амаль на працягу дзвюх гадзін хлопчыкі і дзяўчынкі здзяйснялі казачнае касмічнае падарожжа па далёкіх зорках разам са сваімі выхавальнікамі. Успомнілі, як упершыню, моцна трымаючы сваіх матуль за руку, прыйшлі нясмелым крокам ў дзіцячы садок, дзе знайшлі сваіх першых сяброў. Непрыкметна праляцеў гэты час. Ужо зусім хутка маленькія шасцігодкі апрануць школьную форму і стануць першакласнікамі. Як самы яркі напамін пра дні, праведзеныя ў садзе, дзяўчынкі і хлопчыкі запусцілі ў блакіт нябёс паветраныя шарыкі. Кожны з іх загадаў сваё самае патаемнае жаданне і сказаў у след адлятаючаму шарыку: “Дзяцінства наша бесклапотнае, бывай!”

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_7552 (Копировать) IMG_7557 (Копировать) IMG_7558 (Копировать) IMG_7559 (Копировать) IMG_7560 (Копировать) IMG_7561 (Копировать) IMG_7562 (Копировать) IMG_7563 (Копировать) IMG_7564 (Копировать) IMG_7565 (Копировать) IMG_7566 (Копировать) IMG_7567 (Копировать) IMG_7568 (Копировать) IMG_7569 (Копировать) IMG_7570 (Копировать) IMG_7571 (Копировать) IMG_7572 (Копировать) IMG_7573 (Копировать) IMG_7574 (Копировать) IMG_7578 (Копировать) IMG_7582 (Копировать) IMG_7586 (Копировать) IMG_7588 (Копировать) IMG_7603 (Копировать) IMG_7604 (Копировать) IMG_7606 (Копировать) IMG_7607 (Копировать) IMG_7608 (Копировать) IMG_7610 (Копировать) IMG_7611 (Копировать) IMG_7612 (Копировать) IMG_7617 (Копировать) IMG_7621 (Копировать) IMG_7622 (Копировать) IMG_7624 (Копировать) IMG_7626 (Копировать) IMG_7627 (Копировать) IMG_7629 (Копировать) IMG_7630 (Копировать) IMG_7634 (Копировать) IMG_7636 (Копировать) IMG_7637 (Копировать) IMG_7638 (Копировать) IMG_7639 (Копировать) IMG_7640 (Копировать) IMG_7643 (Копировать) IMG_7645 (Копировать) IMG_7647 (Копировать) IMG_7650 (Копировать) IMG_7661 (Копировать) IMG_7663 (Копировать) IMG_7665 (Копировать) IMG_7671 (Копировать) IMG_7675 (Копировать) IMG_7677 (Копировать) IMG_7679 (Копировать) IMG_7686 (Копировать) IMG_7688 (Копировать) IMG_7695 (Копировать) IMG_7701 (Копировать) IMG_7706 (Копировать) IMG_7712 (Копировать) IMG_7718 (Копировать) IMG_7721 (Копировать) IMG_7731 (Копировать) IMG_7733 (Копировать) IMG_7741 (Копировать) IMG_7743 (Копировать) IMG_7748 (Копировать) IMG_7754 (Копировать) IMG_7755 (Копировать) IMG_7758 (Копировать) IMG_7760 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *