Пажарная статыстыка за тры месяцы 2012 года

Актуальное

За тры месяцы бягучага года ў раёне адбыліся 7 пажараў, у агні загінулі двое дзяцей, знішчаны будынак. Урон склаў 178 млн. рублёў.
Прычынай трох узгаранняў стала парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення. Два пажары адбыліся з-за неасцярожнасці ў стасунках з агнём. Прычынай аднаго ўзгарання прызнаны дзіцячыя гульні з агнём. Адно ўзгаранне адбылося па невядомай прычыне (праводзіцца расследаванне).
Найбольш пажараў адбылося на тэрыторыі Германавіцкага сельсавета — 3 трагедыі. Двойчы выратавальнікі выязджалі на тушэнне ў Лужкаўскім сельсавеце. Па аднаму ўзгаранню зафіксавана ў Шаркаўшчыне і ў Радзюкоўскім сельсавеце.
Л. БРЫЛЁЎ,
інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду РАНС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *