30 чэрвеня ў Шаркаўшчыне ярка і ўрачыста прайшла патрыятычная акцыя “Кветкі Вялікай Перамогі”

Актуальное

IMG_0787 (Копировать)

У яе межах наш гарадскі пасёлак наведаў музей-бус з аднайменнай назвай. Музей на колах праехаў ужо не адну тысячу кіламетраў, пабываў у многіх гарадах Беларусі, а напярэдадні Дня Незалежнасці накіраваўся ў экспедыцыю па месцах баявых дзеянняў Полацка-Лепельскай партызанскай зоны.

“Музей-бус” — нестандартны праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. У межах патрыятычнай акцыі яркі і каляровы аўтобус накіроўваецца ў розныя гарады, навучальныя установы, на вялікія прадпрыемствы, каб пазнаёміць усіх жадаючых, а ў першую чаргу моладзь з гісторыяй сваёй краіны. У складзе ўнікальнай выставы музея экспанаты, якія адносяцца да перыяду Вялікай Айчыннай вайны, макеты і муляжы зброі, элементы амуніцыі і ваеннай уніформы, прадметы ваеннага побыту, дакументы. Шэраг экспанатаў музея прысвечаны гісторыі маладзёжнага руху нашай краіны. Змяшчае інтэрактыўны музей і прадметы побыту беларусаў. Наведаць цікавы музей на колах у Шаркаўшчыне змаглі ўсе жадаючыя. Уваход быў бясплатны. Удзельнікаў патрыятычнай акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі” на тэрыторыі Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2 шчыра віталі прадстаўнікі раённай улады, вучні і настаўнікі школ гарадскога пасёлка, ветэраны працы, прадстаўнікі раённых прафсаюзных арганізацый і моладзь, удзельнікі народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Гасцей сустракалі хлебам-соллю, а падчас правядзення афіцыйнай часткі мерапрыемства начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У Стома і першы сакратар раённага камітэта БРСМ М. Ч. Пугаўка ад імя ўсіх шаркаўчан уручылі загадчыцы музея гісторыі камсамольскага і маладзёжнага руху Беларусі Святлдане Сасніной экспанат у калекцыю музея. Гэта кулямётная стужка часоў Вялікай Айчыннай вайны, якая да гэтага часу беражліва захоўвалася ў музеі Германавіцкай сярэдняй школы. Ад моладзі шаркаўшчынскага краю ўдзельнікі акцыі атрымалі ў падарунак і саламянага бусла — сімвал мірнага жыцця ў Беларусі, якога сваімі рукамі зрабілі маладыя майстры Шаркаўшчынскага раённага цэнтра рамёстваў. Пасля завяршэння афіцыйнай часткі сустрэчы ўсе жадаючыя пазнаёміліся з экспазіцыяй. Яна вельмі спадабалася не толькі дарослым, але і дзецям, якія прыйшлі на свята разам з бацькамі.

З Шаркаўшчыны музей-бус накіраваўся далей па сваім загадзя запланаваным маршруце. Дзякуючы такім мерапрыемствам мы адчуваем непарыўную сувязь  пакаленняў, а яшчэ ўдзячнасць ветэранам, якіх, на жаль, з кожным годам становіцца ўсё менш і менш.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_0727 (Копировать) IMG_0730 (Копировать) IMG_0734 (Копировать) IMG_0742 (Копировать) IMG_0753 (Копировать) IMG_0755 (Копировать) IMG_0764 (Копировать) IMG_0771 (Копировать) IMG_0776 (Копировать) IMG_0784 (Копировать)IMG_0805 (Копировать) IMG_0851 (Копировать) IMG_0856 (Копировать) IMG_0860 (Копировать) IMG_0862 (Копировать) IMG_0864 (Копировать) IMG_0868 (Копировать) IMG_0874 (Копировать) IMG_0879 (Копировать) IMG_0888 (Копировать) IMG_0893 (Копировать) IMG_0902 (Копировать) IMG_0906 (Копировать) IMG_0907 (Копировать) IMG_0910 (Копировать) IMG_0916 (Копировать) IMG_0925 (Копировать) IMG_0926 (Копировать) IMG_0929 (Копировать) IMG_0935 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *