У дзень святкавання 515-гадовага юбілею Шаркаўшчыны на тэрыторыі сярэдняй школы № 2 урачыста адкрылі новую дзіцячую пляцоўку. Новае месца адпачынку маленькіх шаркаўчан з’явілася дзякуючы рэалізацыі праекта “СпортОкей”, асноўная мэта якога – прапаганда здаровага ладу жыцця сярод дзяцей і падлеткаў. Спонсарскую дапамогу для абсталявання тэрыторыі адпачынку дзяцей аказалі 30 арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў нашага раёна. 2 ліпеня дзіцячую пляцоўку разам з дзецьмі і настаўнікамі Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2 адкрылі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іна Вячаславаўна Прыстаўка і дырэктар Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2 Андрэй Іванавіч Татаровіч.
Падчас афіцыйнага адкрыцця новага месца адпачынку намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі выказаў словы падзякі арганізацыям і прадпрыемствам раёна, якія прынялі актыўны ўдзел у зборы грашовых сродкаў на будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі, а таксама адзначыў, што месцы адпачынку для дзяцей – гэта справа, якой і надалей будзе надавацца значная ўвага. Пляцоўка, што адкрылася ў дзень юбілею нашага гарадскога пасёлка, арыентавана на дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. У планах – прадоўжыць гэту добрую справу і заняцца арганізацыяй месцаў адпачынку, прывабных для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў, падлеткаў.Новая дзіцячая пляцоўка на тэрыторыі сярэдняй школы № 2, адкрыта для ўсіх жадаючых. Вялікая заслуга ў тым, што яна з’явілася ў нашым гарадскім пасёлку, належыць Тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і асабіста яго дырэктару Іне Вячаславаўне Прыстаўка, якая вырашала ўсе арганізацыйныя пытанні і займалася рэалізацыяй праекта па будаўніцтву новага месца адпачынку дзяцей.
Друкуем спіс арганізацый, дзякуючы якім былі сабраны сродкі на ўсталяванне новай дзіцячай пляцоўкі. Гэта аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, фінансавы аддзел, рэдакцыя раённай газеты “Кліч радзімы”, Шаркаўшчынскае ПМС, упраўленне па працы занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, аддзел статыстыкі, ААТ “Ельня-агра”, “Буеўшчына”, “Даватарскі”, КУВСП “Гарадзец”, аддзел статыстыкі, Шаркаўшчынскі раён газазабеспячэння, аддзел па аказанні страхавых паслуг, Шаркаўшчынскі філіял АУП па забеспячэнні палівам “Віцебскаблпал”, аддзел па адукацыі райвыканкама, РАНС, УКП ЖКГ, ЦБУ № 224 філіяла № 216 ААТ “Беларусбанк”, РАУС, ТЦСАН, Шаркаўшчынскі ўчастак паштовай сувязі Глыбоцкага РВПС, Шаркаўшчынская ЦРБ, цэнтральная аптэка № 102, аддзел па рабоце з плацельшчыкамі па Шаркаўшчынскім раёне ІМПЗ, цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Шаркаўшчынскі вузел электрасувязі, райвыканкам, ЦБП № 243 г. п. Шаркаўшчына РДВ ААТ “Белаграпрамбанк”, Шаркаўшчынскі раённы аддзел следчага камітэта, філіял ДБУ-26 ААТ “ДБТ-1 г. Віцебск”, Александроўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат , камбінат бытавога абслугоўвання.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ