Свята Узвышэння Святога Крыжа адзначылі ў Шаркаўшчыне

Актуальное

IMG_8518 (Копировать)14 верасня каталікі ўсяго свету адзначылі вялікае свята — Узвышэнне Святога Крыжа. Менавіта крыж з’яўляецца адным з галоўных сімвалаў хрысціянства. Ён спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго жыцця: вернікі носяць яго на сабе, робяць знак крыжа, узгадваючы пры гэтым імёны трох божых асоб, ставяць крыж на магіле памерлага. Паводле святога Яна Дамаскіна, крыжом Хрыста, і нічым іншым, пераможана смерць і падорана людзям уваскрасенне.
Для жыхароў нашага гарадскога пасёлка гэта свята адметнае ўдвайне: на працягу многіх год вернікі наведваюць касцёл, які мае назву Узвышэння Святога Крыжа.

Фота Вольгі ЧАРНЯЎСКАЙ.IMG_8495 (Копировать)IMG_8498 (Копировать)IMG_8504 (Копировать)IMG_8515 (Копировать)IMG_8521 (Копировать)IMG_8523 (Копировать)IMG_8526 (Копировать)IMG_8520 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *