Цымбалаў чароўныя гукі

Актуальное

выкладчык Шаркаўшчынскай ДШМ Таццяна Міхайлаўна Райкевіч.
выкладчык Шаркаўшчынскай ДШМ Таццяна Міхайлаўна Райкевіч.

У розных краінах свету папулярнымі з’яўляюцца свае музычныя інструменты. Напрыклад, Расію добра ведаюць, дзякуючы балалайцы. У Іспаніі і Партугаліі папулярныя кастаньеты і г. д. Наша ж Беларусь вядомая цымбаламі. Гэты інструмент як і белы бусел, блакітны васілёк, з’яўляецца неад’емным сімвалам краіны. Сваю гісторыю цымбалы вядуць з далёкага сярэднявечча, але найбольш распаўсюджанымі яны сталі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, дзякуючы музыканту, кампазітару, народнаму артысту БССР Іосіфу Жыновічу.

Больш за дваццаць год працуе ў Шаркаўшчынскай дзіцячай музычнай школе мастацтваў педагогам па класе цымбалаў Таццяна Міхайлаўна Райкевіч. Яшчэ ў дзяцінстве яна вельмі зацікавілася гэтым народным інструментам, ігры на якім навучылася ў педагога Лужкаўскай музычнай школы Людмілы Яўгеньеўны Хітровай. Пасля паступіла ў Наваполацкае музычнае вучылішча, скончыла БДУ культуры і мастацтваў. А цяпер і сама перадае навыкі ігры на цымбалах вучням Шаркаўшчынскай ДШМ.

— За гады маёй працы авалодалі гэтым музычным інструментам больш за сто хлопчыкаў і дзяўчынак, — кажа Таццяна Міхайлаўна. — Для адных гэта стала звычайным захапленнем, іншыя мае выпускнікі музыку абралі сваёй будучай прафесіяй. Мая галоўная задача як педагога — навучыць дзяцей любіць музыку. Калі бачу як у дзяцей загараюцца вочы і з’яўляецца жаданне навучыцца іграць, то і сама натхняюся ад іх. Стараюся кожны ўрок правесці творча, крэатыўна, каб вучням было лягчэй і прасцей засвоіць матэрыял.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *