10 лістапада ва ўстанове адукацыі “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь” пройдзе дзень адчыненых дзвярэй. Падчас яго правядзення адбудзецца сустрэча кіруючага складу акадэміі з гасцямі, аповед пра навучальную ўстанову і асаблівасці паступлення ў яе, экскурсія па факультэтах, прадаставіцца магчымасць азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, жыццём і бытам курсантаў, месцамі іх пражывання і навучання.
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 220. Пачатак у 10.00 гадзін у клубе “Ракетчык”.
Д. ЖОРАЎ,
начальнік абасобленай групы (Шаркаўшчынскага раёна) ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў.
