Настаўнікі і вучні Шаркаўшчынскай СШ № 2, якія ўзялі шэфства над алеяй каштанаў, пасаджанай да 500-годдзя Шаркаўшчыны па вуліцы Чырвонаармейскай, з вясны і да восені займаюцца добраўпарадкаваннем гэтай зялёнай тэрыторыі. Вясной прыбіраюць галіны, якія апалі долу, беляць ствалы каштанаў. У летні перыяд зграбаюць скошаную траву, а восенню прыбіраюць апаўшае лісце. Вось і на мінулым тыдні, калі яшчэ дазваляла цёплае пагоднае надвор’е, настаўнікі і вучні наводзілі парадак на каштанавай алеі, каб зялёная зона гарадскога пасёлка набыла прыгожае аблічча перад надыходзячай зімой.
Сяргей РАЙЧОНАК.
