Сёння ў раённым Цэнтры культуры прайшоў Дзень прызыўніка

Актуальное

IMG_9091

У пятніцу, 26 кастрычніка, юнакі, якія хутка стануць у вайсковы строй, а таксама іх бацькі і знаёмыя былі запрошаны ў раённы Цэнтр культуры на традыцыйную ўрачыстасць — Дзень прызыўніка. Мерапрыемства адбылося незадоўга да заключнай фазы асенняй прызыўной кампаніі.

Зусім хутка пачнецца адпраўка ў войска. А служыць хлопцы-шаркаўчане будуць у паветрана-дэсантных, пагранічных, унутраных войсках, артылерыі, войсках супрацьпаветранай абароны. Чацвёра юнакоў адправяцца на праходжанне тэрміновай службы ў сілах спецыяльнага прызначэння. А адзін прызыўнік будзе праходзіць службу ў роце інфармацыйных тэхналогій, нядаўна створанай на базе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Прызыўнікі ўважліва выслухалі пажаданні на будучую службу. Здароўя, моцы духу, справядлівых камандзіраў, верных армейскіх сяброў пажадалі будучым абаронцам Айчыны намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Валерый Інакенцьевіч Ан, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Васілій Савіч Протас і настаяцель царквы “Усіх смуткуючых Радасць” протаіерэй Віктар Валашчук.

Марыя Іванаўна Лагун — маці прызыўніка Андрэя Лагуна адзначыла, што служба з’яўляецца нялёгкай працай і прайсці яе трэба з годнасцю, пераадольваючы любыя складанасці і цяжкасці, каб прынесці карысць і дзяржаве, і сабе.

— Перад вамі стаяць сур’ёзныя задачы па абароне мірнага неба над галавой. Вы не павінны падвесці сваіх бацькоў, сваю радзіму. І заўсёды памятайце, што толькі армія робіць з юнакоў сапраўдных мужчын! — сказаў у сваёй прамове ваенны камісар Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Сяргей Аляксандравіч Краснадубскі. Падпалкоўнік ва ўрачыстай атмасферы ўручыў кожнаму юнаку павесткі аб прызыве на воінскую службу, а таксама памятныя падарункі ад Шаркаўшчынскага райвыканкама. Не абышлі сваёй ўвагай будучых салдат і прадстаўнікі арганізацый, дзе працавалі некаторыя з прызыўнікоў. Яны таксама ўручылі ім падарункі.

А для таго, каб у армію прызыўнікі адправіліся з добрым настроем, артысты парадавалі іх вясёлымі канцэртнымі нумарамі.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9010 IMG_9015 IMG_9017 IMG_9020 IMG_9022 IMG_9027 IMG_9032 IMG_9033 IMG_9039 IMG_9040 IMG_9042 IMG_9045 IMG_9049 IMG_9051 IMG_9053 IMG_9057 IMG_9060 IMG_9061 IMG_9062 IMG_9063 IMG_9067 IMG_9069 IMG_9070 IMG_9071 IMG_9072 IMG_9075 IMG_9076 IMG_9081 IMG_9082 IMG_9084 IMG_9085 IMG_9088 IMG_9090 IMG_9092 IMG_9094

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *