Камсамол — эпоха ў жыцці моладзі (пра сваю камсамольскую маладосць узгадваюць шаркаўчане)

Актуальное

_20180905_115208Для многіх маладых слова “камсамол — далёкая гісторыя. Але гэту гісторыю нельга забываць — рукамі камсамольцаў будаваліся гарады, узводзіліся ГЭС, пракладваліся тысячы кіламетраў чыгункі.

Самая моцная маладзёжная арганізацыя СССР нарадзілася 100 год назад. Разам з жыхарамі нашага раёна, камсамольцамі розных гадоў, успамінаем: чаму вучыў маладых людзей камсамол і які след пакінуў у жыцці кожнага?

Ядзвіга Баляславаўна Чарвінская:

у райкаме камсамола з 1966 года, пачынала працаваць  загадчыцай школьнага аддзела, завяршала сваю дзейнасць у маладзёжнай арганізацыі — другім сакратаром. Працяглы перыяд працавала настаўніцай, на працягу 14 гадоў з’яўлялася дырэктарам Шаркаўшчынскай СШ № 2.

— Камсамол вучыў усіх нас, маладых людзей жыць, працаваць, сябраваць. І сёння ўспамінаю гэту арганізацыю і працу ў ёй як лепшы перыяд свайго жыцця, час маладосці. Запомніўся камсамол і ўдарнымі будоўлямі, сапраўднай камсамольскай дружбай, узаемнай падтрымкай, выручкай, вадаваротам цікавых спраў: фестывалямі, канферэнцыямі, з’ездамі. Сябры з камсамольскіх часоў засталіся сябрамі на ўсё жыццё. У Шаркаўшчыне камсамольцы пачыналі будаваць стадыён. УЛКСМ для нас стаў выдатнай школай жыцця. Ён вучыў грамадскія справы ставіць вышэй за асабістыя, садзейнічаў фарміраванню адказнасці, духоўнаму і прафесійнаму росту маладых людзей.

Мікалай Мікалаевіч і Ліма Францаўна Грабянькі.

Гребеньки Лима и Николай

Мікалай Мікалаевіч: 1972—1977 гг. — другі сакратар Шаркаўшчынскага раённага камітэта камсамола, інструктар Віцебскага абкаме ЛКСМБ, 9 год працаваў у Шаркаўшчынскім райкаме КПБ, з 1986 па 1992 год — старшыня Радзюкоўскага сельскага Савета дэпутатаў, 1992—2010 гг. — дырэктар Радзюкоўскай базавай школы;

Ліма Францаўна: 1975—1976 гг. — загадчыца аддзела школьнай моладзі ў Шаркаўшчынскім райкаме камсамола. 1977—2017 — настаўніца рускай мовы і літаратуры ў Радзюкоўскай БШ.

Камсамол для нас — гэта незабыўныя маладыя гады, поўныя запалу, аптымізму, надзей. А яшчэ — гады кахання і сямейнага шчасця. Сапраўдная школа станаўлення асобы. У сямейным архіве і сёння захоўваецца ўсё, што звязана з камсамольскім перыядам жыцця: фотаздымкі, камсамольскія пуцёўкі, шматлікія ўзнагароды. Мікалай Мікалаевіч і праз многа гадоў з задавальненнем успамінае як быў удзельнікам студэнцкіх будаўнічых атрадаў, асвойваў цаліну на тэрыторыі Казахстана, пад Слуцкам разам з іншымі камсамольцамі будаваў школу. Камсамол вучыў маладых людзей адказнасці за даручаную справу, выхоўваў патрыятызм і лепшыя чалавечыя якасці.

Ларыса Канстанцінаўна Чарняўская:

Комсомольвадьба Чернявских 1974 г.ская с

1973—1980 гг. — загадчыца школьнага аддзела райкама камсамола, потым загадчыца агульнага аддзела райкама партыі, шмат гадоў адпрацавала настаўніцай у Шаркаўшчынскай СШ № 1.

— Камсамольцы заўсёды пазітыўна ставіліся да жыцця. Былі аптымістамі і верылі, што ўсё ў іх жыцці самае лепшае: час, краіна, сябры і прафесія. Высокія ідэі былі часткай нашага жыцця. Былі патрыётамі, ганарыліся сваёй радзімай — вялікай магутнай дзяржавай. Праз усё жыццё праняслі камсамольскую дружбу. У камсамоле прайшлі выдатную школу жыцця: вучыліся працаваць творча і ў камандзе. Многія з былых камсамольцаў дасягнулі значных вышынь, сталі кіраўнікамі.

Багуслава Пятроўна Васілеўская:

1968—1973 гг. — загадчыца школьнага аддзела райкама камсамола, некаторы час  працавала ў партыйнай арганізацыі, затым выкладала гісторыю ў школе. У 1985 годзе выехала ў Расію, горад Ніжнівартаўск, працяглы перыяд працавала ў трэсце “Белнафтадарбуд” у сферы будаўніцтва дарог, на заслужаны адпачынак пайшла з пасады намеснік дырэктара трэста.

— Камсамольскія гады ўспамінаю як лепшыя гады жыцця. Іх суправаджалі радасць, камсамольскі задор, новыя справы кожны дзень. І сёння, узгадваючы гэту арганізацыю, я адчуваю сваё дачыненне да чагосьці значнага і светлага. Было адчуванне, што моладзь займаецца важнымі і патрэбнымі справамі для сябе і сваёй краіны. Многа чаму навучыцца ў камсамольцаў таго перыяду могуць і сучасныя маладыя людзі. Напрыклад, мэтанакіраванасці, арганізаванасці, адказнасці за даручаную справу і за людзей, якія жывуць і працуюць побач.

Іван Аляксандравіч Лазовік:

1966 год — інструктар райкама камсамола, потым партыі, каля 40 гадоў адпрацаваў на розных пасадах у сяльгасвытворчасці на тэрыторыі нашага раёна.

— Камсамол аб’ядноўваў моладзь, выхоўваў у нас лепшыя чалавечыя якасці, фарміраваў звычку да працы. Памятаю, як падчас працы ў камсамоле па 4 гадзіны пешшу дабіраліся ў розныя арганізацыі на маладзёжныя сходы. Праходзілі дзясяткі кіламетраў. Было няпроста і вельмі цікава. Дружба таго перыяду захавалася на ўсё жыццё. Гэты час быў для ўсіх нас цудоўнай школай, якая выхоўвала адказнасць і дысцыплінаванасць, закаляла, вучыла шмат працаваць. Гэтыя якасці выхоўваліся ў камсамоле. А сама маладзёжная арганізацыя стала неад’емнай часткай жыцця кожнага з нас. Што б ні казалі, а ў камсамоле было шмат чаго добрага, вартага для пераймання.

Апытанне правяла Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Радзівон ШПЕЦ:

42

—Асабіста для мяне “камсамол” — не проста слова, камсамол — мой лёс, мой лад жыцця, стан душы, — так выказаўся падчас адной з чарговых сустрэч з намі жыхар вёскі Гуркі Радзівон Іларыёнавіч Шпец.

Гэтага паважанага чалавека многія ведаюць, як грамадзяніна з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. У мінулым ён быў настаўнікам і дырэктарам Гуркаўскай васьмігадовай школы, прапагандыстам ідэй Камуністычнай партыі. Цяпер, нягледзячы на сталы ўзрост, Радзівон Іларыёнавіч з’яўляецца членам прэзідыума раённага савета ветэранаў, удзельнічае ў грамадскім жыцці раёна.

— Несумненна, камсамол стаў для мяне школай лідарства, гадамі маёй маладосці, якія ў сэрцы жывуць і цяпер, — працягвае Радзівон Іларыёнавіч. — У 1950 годзе, я ўступіў у камсамол. Да радка памятаю статут УЛКСМ.

Цяпер у некаторых краінах былога СССР многія не ведаюць заслугі камсамольцаў і тым больш незнаёмыя з такімі імёнамі, як Паўка Карчагін, Зоя Касмадзям’янская, Аляксандр Матросаў. У нашай жа рэспубліцы Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які стаў паслядоўнікам камсамола, працягвае слаўныя традыцыі тых часоў. Камсамол навучыў сяброўству, узаемадапамозе, актыўнай жыццёвай пазіцыі, ён застанецца ў нашай гісторыі як сімвал мужнасці і гераізму, самаадданага служэння Айчыне. Гэта ведаюць прадстаўнікі старэйшага пакалення, гэта важна ведаць і маладым людзям.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Людміла АРДЫНСКАЯ

Камсамольцы шасцідзясятых

Мы — дзеці тых, хто ваяваў,

Дайшоў да Прагі і Берліна,

У баях Айчыну адстаяў,

Была каб вольнай і адзінай.

Народа подзвігам жылі,

Шляхоў лягчэйшых не шукалі.

Мы камсамольцамі былі,

І арлянятамі нас звалі.

Узлятала племя наша ўвысь,

Шляхі — дарогі ўдалеч звалі.

Яны да ЛЭП у тайгу вялі,

Да Байкал — Амурскай магістралі.

Мы будавалі гарады,

З палатак справу пачыналі,

Нас не пужалі халады,

Ад песень вогнішчы ўзгаралі.

Вялікая сям’я ўзрасла

Нас, камсамольцаў — арлянятаў.

На працу з песнямі ішла

І марамі была багатай.

Любоў сваю нам аддала

І ганарылася Радзіма

І наша родная зямля

Заўсёды намі маладымі.

_20180905_115007 _20180905_115454 _20180905_115634 _20180905_121011 _20181004_110322 _20181004_110346 _20181004_110422 IMG_20180914_125511 IMG_20181004_105903 IMG_20181004_105920 Аппарат райкома комсомола;1978 г.-Тимофеев В.И.-1секр.,Тумашевич Б.Н.-заворг Демонстрация-Кириллова Н. Кмсомольская свадьба Корсаков Альдоны и Эдуарда. Комс свадьба Фиалко Владимир и Лариса-1977 Комс.свадьба Шарипо В.А. иГал.Норб. Комсом.активисты 70-ых-Кириллова Наташа Лукьянские Ариада и Сергей Матюшко Влад.Ник.-2секр1973. Орехов Вяч.Серг.-1 секр РК ЛКСМБ 85 г. Работники райкома;Новикова Лиля,Чернявске,Шарипы. районный пионерский слёт 1975 г Районный турслет-1973 г. Тимофеев В.Н.,Чернявская Л.К. Торжеств регистрация Торжественный пленум обкома комсомола Турслет Турслет-1974 Шарковщ.СШ №1,комс.собр.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *