Сям’я Міхаіла і Яўгеніі Цітовічаў з аграгарадка Іёды

Актуальное

сям’я Цітовічаў (толькі без Косціка)

15 мая ў раённым Доме культуры прайшла ўрачыстасць з нагоды свята — Дня сям’і. Перад прысутнымі з дакладам выступіў намеснік старшыні райвыканкама па інфармаванню і сацыяльных пытаннях Аляксандр Аляксандравіч Цітовіч.
І, зразумела, у цэнтры ўвагі сталі поўныя мнагадзетныя сем’і нашага раёна. На сцэну былі запрошаны сем’і, якія прымалі ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе, — Цітовічы, Сяткоўскія, Ананічы і Кірсанавы. Ім Аляксандр Аляксандравіч уручыў Дыпломы райвыканкама і грашовыя прэміі. Для прысутных выступілі з канцэртам самадзейныя артысты раённага Дома культуры.
Трэба сказаць, што ў абласным занальным конкурсе, які праходзіў у Наваполацку, ад нашага раёна прымала ўдзел сям’я Цітовічаў з вёскі Іёды ААТ “Буеўшчына” — пераможца раённага конкурсу. У Яўгеніі Герасімаўны (бухгалтарскага работніка сельгаспрадпрыемства) і Міхаіла Генадзьевіча (начальніка аддзялення Іёды) выхоўваюцца хлопчыкі: адзінаццацікласнік Уладзімір, 16-гадовы Іван і двухгадовы Косцік. За званне лепшай сям’і вобласці змагалася дзевяць сем’яў (з кожнага раёна па адной).
Усе вялікія сем’і шчаслівыя па-свойму. Кожная дзялілася сваім асабістым жыццём. Але прызавыя месцы, як правіла, дасталіся тым, у каго гадуецца вялікая колькасць дзетак, а сям’я Цітовічаў была адзначана ў намінацыі “Пальчыкі абліжаш”. За што, у якасці прыза, атрымалі кнігу кулінарных рэцэптаў. А за ўдзел у конкурсе ўзнагароджаны каштоўным падарункам.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *