Вынікі выступленняў спартсменаў Шаркаўшчынскай ДЮСШ

Спорт

юныя спартсмены раённай ДЮСШ

Красавік для лёгкаатлетаў Шаркаўшчынскай ДЮСШ быў даволі насычаным на спаборніцтвы. Але патрэбна сказаць, паспяховым. Аб гэтым рэдакцыі паведаміла яе дырэктар Наталля АРЭШКАВА:
—    Пачну з расказа аб адкрытым першынстве г. Полацка па лёгкай атлетыцы на прызы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Полацкага гарвыканкама, прысвечанага 1150-годдзю горада. Гэта былі першыя спаборніцтвы веснавога сезона на адкрытым паветры. Нам была прадастаўлена цудоўная магчымасць “паглядзець” на сваіх выхаванцаў, адчуць, як яны вядуць сябе на стандартным стадыёне. 25 юных спартсменаў з СШ № 1, Лужкаўскай, Германавіцкай, Іёдскай сярэдніх школ (трэнеры В. Кабелка, С. Вашкель, М. Ляўшыцкі, П. Рубніковіч, П. Паўловіч) прынялі ўдзел у першынстве і выступілі на дыстанцыях 100, 400, 1500 метраў (бег), 1 і 2 км (спартыўная хадзьба), штурханне ядра. У склад каманды раёна былі ўключаны Арцём Клімза і Уладзімір Мацвееў, якія займаюцца цяпер у Наваполацкім вучылішчы алімпійскага рэзерву. З

на дыстанцыі — Яўгенія Кірсанава

прыцэлам на перспектыву 8 вучняў 1999—2001 г. н. выступалі па-за конкурсам. Для іх такія спаборніцтвы з’явіліся своеасаблівым этапам, у час якога падлеткі мелі магчымасць зрабіць вывад аб сваёй фізічнай форме, паглядзець на больш сталых і вопытных спартсменаў з Салігорска, Маладзечна, Полацка, Наваполацка, Віцебска, Глыбокага, Верхнядзвінска, Расон, Докшыц, Міёр і Браслава. Бачыце, якая геаграфія. І тут варта не разгубіцца, а сканцэнтравацца і дастойна выступіць. Найбольш паспяхова зрабіў гэта Арцём Клімза. На двухкіламетровай дыстанцыі роўных у спартыўнай хадзьбе яму не было — заканамернае першае месца. Дастойна падтрымалі сябра Вікторыя Шарубнёва (другое месца, 400 метраў), Аляксей Крыўко (другое месца, ядро), Таццяна Рубніковіч (трэцяе месца, спартыўная хадзьба), Яўген Высоцкі (трэцяе месца, ядро), Сяргей Лагунёнак (трэцяе месца, 400 метраў). У дзясятку мацнейшых увайшлі Арцём Болдыш (400 метраў), Яўгенія Кірсанава (спартыўная хадзьба), Аляксандр Стрыжонак (1500 метраў), Дзмітрый Грыдзюшка (1500 метраў), Дзмітрый Бурчык (100 метраў), Віктар Лазарэц (1500 метраў), Аляксандр Данільчанка (400 метраў), Наталля Лукашэвіч (1500 метраў), Аляксандр Васільеў (1500 метраў), Уладзімір Мацвееў (1500 метраў).
Усе названыя юныя спартсмены ўзнагароджаны адпаведнымі дыпломамі і каштоўнымі прызамі Полацкай ДЮСШ і аддзела ФКСіТ Полацкага гарвыканкама.
Дастойна прадставілі Шаркаўшчынскі раён нашы выхаванцы на абласным першынстве па лёгкай атлетыцы, якое праводзілася ў Віцебску. Як заўсёды парадаваў сваімі вынікамі Арцём Клімза — два першыя месцы ў спартыўнай хадзьбе на дыстанцыях 2 і 3 кіламетры. Аляксандр Стрыжонак стаў бронзавым прызёрам на дыстанцыі 2000 метраў. Пятыя месцы ў Дзяніса Салаўя і Юліі Андзілеўкі (спартыўная хадзьба). У сілу сваёй фізічнай гатоўнасці выступілі Уладзіслаў Міхневіч (1000 і 2000 метраў), Дзмітрый Седзюкевіч (600 і 1000 метраў), Максім Фёдараў (300 і 600 метраў).
Наперадзе новыя старты, аб якіх мы абавязкова паведамім нашым чытачам, сярод якіх і бацькі юных спартсменаў.
Падрыхтаваў Эдуард КОРСАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *