Нас цёпла сустрэлі ў раённай бібліятэцы, у якой у гэты дзень сабраліся бібліятэкары з усяго раёна. Паэты аб’яднання Таццяна Еўдакова, Надзея Паляк, Віктар Лагун, Міледзі Кукуць, а таксама я чыталі свае вершы, адказвалі на пытанні. На развітанне шаркаўшчынскія паэты падарылі свае кнігі з аўтографамі ў фонд раённай бібліятэкі.
Кацярына СОСНА
