Святочнае мерапрыемства да 100-годдзя сацыяльнай службы прайшло ў РЦК 18 студзеня

Актуальное

IMG_4331 (Копировать)

5 студзеня сістэме Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь споўнілася 100 год. Святочная ўрачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў раённым Цэнтры культуры 18 студзеня. Глядзельную залу напоўнілі людзі, якія маюць дачыненне да такой высакароднай справы.

На пачатку ўрачыстасці слова прадаставілі намесніку старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрыю Анатольевічу Васілеўскаму.

— Паважаныя работнікі сацыяльнай службы Шаркаўшчынскага раёна, дазвольце павіншаваць вас з прафесійным святам і 100-годдзем утварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне нашай краіны, — сказаў у сваёй прамове Юрый Анатольевіч. — Сёння сістэму сацыяльнай абароны Шаркаўшчынскага раёна прадстаўляюць упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама Александроўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. У дадзенай сістэме працуюць 214 чалавек. Сёння выплата пенсій ажыццяўляецца па 6 тысячах спраў на агульную суму звыш 2 мільёнаў рублёў. З 2015 года 93 сем’ям назначаны сямейны капітал. За апошнія тры гады аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 1.350 непрацуючым грамадзянам. Таксама прадастаўляюцца грашовыя субсідыі непрацуючым для адкрыцця прадпрымальніцкай справы.

У Шаркаўшчынскім раёне паспяхова функцыянуюць тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, на базе якога створана шэсць аддзяленняў, Александроўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Гэта ўстанова за мінулы год атрымала прыбытку звыш 68 тысяч рублёў. Пражываючыя ў доме-інтэрнаце на 100% забяспечаны ўласнымі малаком і гароднінай, на 50% — мясам.

За кожнай лічбай, за кожным паказчыкам стаіць канкрэтны чалавек, работнік, яго лёс і яго будучае. Праца сацыяльнага работніка заўсёды знаходзіцца ў пашане. Гэта даказвае прысваенне ў розныя гады ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны” былому дырэктару тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлане Мечыславаўне Савейка, былому дырэктару Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Станіславу Альфонсавічу Верушэўскаму і начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вользе Аляксандраўне Малюгінай, якая займала гэту пасаду з 2007 па 2014 гады.

Словы вялікай удзячнасці выказваю ветэранам сацыяльнай службы за нялёгкую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай сферы Шаркаўшчынскага раёна. Вамі назапашаны шматгадовыя вопыт і лепшыя традыцыі ў дадзенай справе. Вялікі дзякуй вам за вашу работу!

Затым намеснік старшыні райвыканкама на сцэне ўручыў лепшым работнікам сацыяльнай службы раёна Ганаровыя граматы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, Падзякі старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, Ганаровую грамату Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў, Падзякі старшыні райвыканкама.

Са змястоўным, падрабязным дакладам выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук. Яна адзначыла, што сістэма сацыяльнай абароны будавалася не адным пакаленнем грамадзян і цяпер яна не спыняецца ў сваім развіцці. У гэтай сферы працуюць людзі, якія ведаюць сваю справу, прафесіяналы, нераўнадушныя да чужых праблем, гатовыя прыйсці на дапамогу да тых, хто мае ў гэтым патрэбу.

У нашым раёне налічваецца 4.810 грамадзян пенсійнага ўзросту, 960 інвалідаў, а гэта трэцяя частка ад усяго насельніцтва рэгіёну. Пражываюць чатыры ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і 20 грамадзян, якія пацярпелі ад яе наступстваў.

— У гэтым годзе мы будзем адзначаць 75-ю гадавіну вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — падкрэсліла Вера Барысаўна. — Падтрымаць ветэранаў маральна і матэрыяльна, паклапаціцца пра іх здароўе, рашыць бытавыя праблемы трэба нам сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі, установамі і неабыякавымі людзьмі. Гэта з’яўляецца нашай задачай.

Сёння спецыялісты нашага ўпраўлення не абмяжоўваюцца толькі дапамогай вызначаным катэгорыям грамадзян. У цэнтры ўвагі таксама рашэнне задач у галіне аплаты і аховы працы, дзяржаўнай падтрымкі мацярынства і дзяцінства і іншае. На кожным этапе жыцця чалавека шматгранная сістэма сацыяльнай абароны заўсёды знаходзіцца з ім побач. Пры пастаяннай падтрымцы мясцовай улады, прафсаюзаў і іншых грамадскіх арганізацый мы забяспечваем сацыяльную падтрымку людзей, дасягаем значных вынікаў у сваёй працы.

Хачу выказаць словы ўдзячнасці ўсім спецыялістам упраўлення, ТЦСАН, Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната за іх высакародную і нялёгкую працу. Асаблівая ўдзячнасць — ветэранам сістэмы, якія актыўна ўдзельнічалі ў станаўленні і развіцці сацыяльнай службы раёна, вучылі нас працы з людзьмі. Іх каштоўны вопыт мы і цяпер выкарыстоўваем штодзённа.

Вера Барысаўна Жук уручыла ветэранам і працуючым работнікам сацыяльнай службы памятныя падарункі. Па чарзе на сцэну паднімаліся Галіна Мікалаеўна Філатава, Галіна Іванаўна Ардынская, Тамара Мікалаеўна Дзітрыс, Святлана Алегаўна Савелава, Рыма Сцяпанаўна Баткоўская, Людміла Пятроўна Марозава, Лёля Антонаўна Кузняцова, Пётр Яўлампіевіч Лысёнак, Фёдар Паўлавіч Чаркес, Святлана Леанідаўна Ласькова, Феня Мікалаеўна Аніська, Таццяна Аляксандраўна Новікава, Ірына Канстанцінаўна Яскевіч.

Ад імя ветэранаў органаў сацыяльнай службы са словамі ўдзячнасці і віншавання выступіла старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава, стаж працы якой у сацыяльнай службе раёна налічвае 34 гады.

Словы віншаванняў сваім былым і цяперашнім калегам з нагоды прафесійнага свята і стогадовага юбілею органаў сацыяльнай службы краіны выказалі кіраўнік спраў райвыканкама, былая начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна, дырэктар Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Мар’ян Мечыслававіч Паўловіч. Дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іна Вячаславаўна Прыстаўка ў сваёй прамове адзначыла, што галоўная місія работніка сацыяльнай службы — ствараць дабро, без якога нельга абысціся кожнаму чалавеку, асабліва абяздоленаму. Іна Вячаславаўна адзначыла Падзякамі плённую працу лепшых прадстаўнікоў валанцёрскага руху раёна. Імі сталі  Наталля Іванаўна Арсоба, Ларыса Канстанцінаўна Чарняўская, Галіна Пятроўна Сафончык, Галіна Мікалаеўна Філатава і Мікалай Мефодзьевіч Грышчанка.

Не засталося ў баку ад віншаванняў і раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Яго старшыня Ігар Віктаравіч Малюгін уручыў Падзякі арганізацыі Наталлі Аляксандраўне Сівіцкай, Таццяне Мар’янаўне Клімзе і Ганне Людвігаўне Кавалеўскай.

— Паважаныя работнікі сацыяльнай службы, ад імя раённай арганізацыі Беларускага аб’яднання “Чырвоны Крыж” шчыра віншую вас з адметнай прафесійнай датай, — з такімі словамі звярнулася да прысутных старшыня арганізацыі Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак. — У нас з вамі агульныя мэты супрацоўніцтва па паляпшэнні якасці жыцця людзей. У скарбонцы агульных спраў — рэалізацыя сумесных сацыяльных праектаў па аказанні дапамогі грамадзянам, якія маюць у гэтым вострую неабходнасць.

Валянціна Уладзіміраўна зачытала таксама віншавальны адрас прэзідыума раённага аб’яднання “Чырвоны Крыж”.

Шмат вясёлых музычных, цыркавых і танцавальных нумароў падарылі гледачам работнікі ўстаноў культуры, удзельнікі мастацкай самадзейнасці тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

— Дарагія сябры, — сказала напрыканцы ўрачыстасці вядучая праграмы Таццяна Крыўко, — мы яшчэ раз віншуем вас са святам! Зычым толькі шчаслівай будучыні, няхай яркія промні веры, надзеі і любові заўсёды асвятляюць вашу жыццёвую дарогу, на якой спадарожнікамі будуць добрыя і шчырыя людзі!

Ганаровымі граматамі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны:

Алена Міледзьеўна Хашкоўская, Алена Багуславаўна Аляхновіч, Іна Васільеўна Януш, Раіса Сцяпанаўна Бялевіч, Ганна Іванаўна Каланда, Раман Іосіфавіч Казлоўскі, Святлана Дзмітрыеўна Яцына.

Падзякі старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама ўручаны:

Маргарыце Станіславаўне Баговіч, Зоі Пятроўне Гром, Аляксандру Віктаравічу Рудаку, Надзеі Аляксандраўне Мартынавай, Жанне Анатольеўне Альшэўскай, Жанне Нікандраўне Пазняк, Наталлі Міхайлаўне Мядзюха, Тамары Сяргееўне Саўчыц, Валерыю Мікалаевічу Толкачу.

Ганаровай граматай Шркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана Людміла Мар’янаўна Бука.

Падзякі старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама ўручаны:

Наталлі Дзмітрыеўне Пятрашка, Аліне Дзмітрыеўне Кукарскіх, Алене Леанідаўне Шудзель, Ліліі Аляксандраўне Яфімавай, Таццяне Яўгеньеўне Грыневіч, Ірыне Валер’еўне Фёдаравай.

Падзякі кіраўніка раёна ўручаны таксама ветэранам галіны:

Зоі Сяргееўне Верушэўскай, Анатолію Мікалаевічу Шакялеўскаму, Святлане Мечыславаўне Савейка, Аляксандру Вікенцьевічу Карповічу, Станіславу Альфонсавічу Верушэўскаму, Галіне Іванаўне Ардынскай.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_4112 (Копировать) IMG_4115 (Копировать) IMG_4118 (Копировать) IMG_4121 (Копировать) IMG_4126 (Копировать) IMG_4130 (Копировать) IMG_4132 (Копировать) IMG_4135 (Копировать) IMG_4137 (Копировать) IMG_4138 (Копировать) IMG_4143 (Копировать) IMG_4148 (Копировать) IMG_4157 (Копировать) IMG_4159 (Копировать) IMG_4173 (Копировать) IMG_4176 (Копировать) IMG_4180 (Копировать) IMG_4181 (Копировать) IMG_4184 (Копировать) IMG_4200 (Копировать) IMG_4213 (Копировать) IMG_4217 (Копировать) IMG_4218 (Копировать) IMG_4223 (Копировать) IMG_4231 (Копировать)

 

IMG_4242 (Копировать) IMG_4248 (Копировать) IMG_4250 (Копировать) IMG_4252 (Копировать) IMG_4257 (Копировать) IMG_4263 (Копировать) IMG_4265 (Копировать) IMG_4270 (Копировать) IMG_4272 (Копировать) IMG_4278 (Копировать) IMG_4282 (Копировать) IMG_4290 (Копировать) IMG_4291 (Копировать) IMG_4294 (Копировать) IMG_4295 (Копировать) IMG_4299 (Копировать) IMG_4303 (Копировать) IMG_4311 (Копировать) IMG_4316 (Копировать) IMG_4321 (Копировать) IMG_4324 (Копировать) IMG_4328 (Копировать) IMG_4333 (Копировать)