
У лютым пачынаюць абрэзку пладовых дрэў. Робяць гэта толькі падчас адлігі. Нават пры самых невялікіх мінусавых тэмпературах паветра гэта рабіць нельга. Як правіла, абрэзку праводзяць не пазней чым за месяц да пачатку руху соку. Дробныя галінкі абразаюцца секатарам, а больш буйныя спільваюцца нажоўкай. Зрэз павінен быць роўным. Пасля таго як галінка абрэзана, зрэз абавязкова замазваюць садовым варам. У лютым сонца можа выклікаць апёкі на ствале, іх таксама трэба замазваць садовым варам. Дадаткова яшчэ праводзяць пабелку штамбаў дрэў, засцерагаючы іх тым самым ад яркіх сонечных промняў. Зімнія прышчэпы лепш за ўсё рабіць у лютым з чаранкоў, якія захоўваюцца з восені або нарыхтаваныя ў канцы апошняга месяца зімы.
Сяргей РАЙЧОНАК.
