Увага: на вадаёмах тонкі лёд!

Актуальное

8444e0f5228b2d45c367c5ef96620b4f

Сёлетняя зіма вельмі хутка здае свае пазіцыі. Імкліва растае снег, лёд на вадаёмах становіцца тонкім і рыхлым. Калі на азёрах і сажалках ледзяное покрыва яшчэ трывалае, то выхад на рэкі цяпер стаў вельмі небяспечным.

Да насельніцтва звяртаецца старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Валер’евіч Катовіч:

— У нашым раёне мала азёраў, таму аматары рыбнай лоўлі канцэнтруюцца на рэках. Як вядома, на рэках лёд растае значна раней, асабліва пры плюсавых тэмпературах, ападках у выглядзе мокрага снегу і дажджу. У такі перыяд людзям вельмі небяспечна знаходзіцца на вадаёмах, асабліва рыбакам, якія маюць вялікую ахвоту да падлёднай лоўлі рыб. Паважаныя грамадзяне, будзьце пільнымі на вадаёмах і каля іх! Каб зберагчы сябе і сваіх блізкіх, не грэбуйце элементарнымі правіламі бяспекі. Заўсёды памятайце: лёд на вадаёмах у гэты перыяд тоіць у сабе вялікую небяспеку!

Сяргей РАЙЧОНАК.