Фотарэпартаж з урачыстага мітынгу, прысвечанага Дню абаронцаў Айчыны

Актуальное

IMG_6966 (Копировать)

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адзначылі ў мінулую пятніцу ў нашым гарадскім пасёлку. Каля помніка воінам-вызваліцелям на ўрачысты мітынг сабраліся шаркаўчане, каб аддаць даніну глыбокай павагі ўсім, хто змагаўся з ворагам у часы Вялікай Айчыннай вайны, аддаў жыццё за свабоду, мір і спакой нашай краіны. Ушанаваць памяць герояў прыйшло кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, грамадскіх аб’яднанняў, настаўнікі і вучні школ гарадскога пасёлка.

Адкрыў мітынг першы намеснік старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Валянцінавіч Струй. У сваім выступленні ён нагадаў пра вялікі подзвіг тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, абараняў нашу Айчыну ў 1941—1945 гадах. Тых, дзякуючы каму мы сёння жывём пад мірным небам. Сяргей Валянцінавіч заклікаў усіх быць дастойнымі гэтага подзвіга, берагчы і памнажаць лепшыя здабыткі былых пакаленняў.

Урачысты мітынг прадоўжыўся выступленнямі намесніка ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Андрэя Сяргеевіча Каштальяна, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігара Віктаравіча Малюгіна і прадстаўніка раённай ветэранскай арганізацыі Міледзія Мікалаевіча Кукуця.

23 лютага — для ўсіх нас з’яўляецца асаблівай датай, якая сімвалізуе мужнасць, адвагу, стойкасць і патрыятызм. Сучаснае пакаленне беларусаў з годнасцю прадаўжае гераічныя традыцыі нашых дзядоў і прадзедаў, памятае сваіх герояў.

Усе прысутныя ўсклалі да помніка гірлянды, вянкі і жывыя кветкі. Пад размераны гук метранома хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць аб загінуўшых у баях і памерлых ад ран воінаў — абаронцаў нашай Айчыны.

У гэты дзень віншаванні прымаюць не толькі тыя мужчыны, хто абраў для сябе мужную прафесію ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, але і тыя, якія не на словах, а на справе з’яўляюцца апорай і падтрымкай для сваіх родных, абараняюць свой дом, сям’ю, а ў выпадку неабходнасці заўсёды гатовы стаць на абарону сваёй Радзімы.

Працягам мерапрыемстваў стаў святочны тэматычны канцэрт у раённым Цэнтры культуры, дзе для прысутных гледачоў выступілі артысты і музычныя калектывы гарадскога пасёлка і раёна.

Сяргей РАЙЧОНАК.
IMG_6924 (Копировать) IMG_6928 (Копировать) IMG_6929 (Копировать) IMG_6931 (Копировать) IMG_6935 (Копировать) IMG_6936 (Копировать) IMG_6937 (Копировать) IMG_6940 (Копировать) IMG_6945 (Копировать) IMG_6954 (Копировать)IMG_6971 (Копировать) IMG_6973 (Копировать) IMG_6975 (Копировать)IMG_6979 (Копировать)IMG_6976 (Копировать)