На ахове фінансавых інтарэсаў раёна

Актуальное

8 ліпеня адсвяткуюць сваё прафесійнае свята работнікі падатковых органаў. У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шаркаўшчынскаму раёну, якую ўзначальвае Ірына Аляксандраўна Бурчык, працуе 15 спецыялістаў. Работа ў дадзенай галіне патрабуе адказнасці, высокага прафесіяналізму і, трэба сказаць, усе прадстаўнікі калектыву маюць вышэйшую адукацыю. Асноўная задача інспекцыі — кантроль за выплатай юрыдычнымі і фізічнымі асобамі падаткаў у дзяржаўны бюджэт, выяўленне парушэнняў заканадаўства. Таксама вялікая ўвага ўдзяляецца растлумачальнай рабоце сярод насельніцтва па пытаннях падаткаабкладання.
Напярэдадні свята, як і ў кожным калектыве, у інспекцыі падводзяцца вынікі работы за год, вызначаюцца лепшыя. Грамату начальніка інспекцыі па падатках і зборах па Віцебскай вобласці атрымаў начальнік аддзела падаткаабкладання і фізічных асоб Дзмітрый Віктаравіч Буйчонак, падзякай адзначана галоўны юрысконсульт Таццяна Уладзіміраўна Цімафеева.
— Асабіста ад сябе хочацца адзначыць трох спецыялістаў, — гаворыць Ірына Аляксандраўна. — Гэта Вольга Сяткоўская, Іна Кавалеўская, Анастасія Гінько. Хоць стаж іх работы ў нас не перавышае і трох гадоў, яны паспяхова і кваліфікавана спраўляюцца са сваімі абавязкамі. Прыемна, што ў нас працуе такая моладзь. Прыкладам у адказным падыходзе да сваёй справы з’яўляюцца галоўны спецыяліст Галіна Уладзіміраўна Бондар і  галоўны бухгалтар Яніна Іосіфаўна Катышава, якія працуюць у інспекцыі з пачатку яе дзейнасці — з 1990 года. Не забываем мы і сваіх ветэранаў. 70 гадоў споўнілася нашым былым работнікам Фёдару Мікалаевічу Русецкаму, Эдуарду Уладзіміравічу Юдыцкаму. Сумесна з раённай ветэранскай арганізацыяй мы павіншавалі іх з гэтай юбілейнай датай, уручылі памятныя падарункі. Напярэдадні свята віншую прадстаўнікоў нашага калектыву, у якім, лічу, ўстанавілася дзелавая спрыяльная для плённай работы атмасфера, а таксама нашых ветэранаў. Жадаю здароўя, дабрабыту, творчых поспехаў у працы.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *