
У Расонскім раёне на беразе возера Волаба 29 чэрвеня—1 ліпеня праводзіуся турыстычны злёт моладзі, у якім прыняла ўдзел 21 каманда гарадоў і раёнаў вобласці. У гэтых месцах калісьці граміла ворага партызанская брыгада, дзе ваяваў Пётр Міронавіч Машэраў. А сёлета тут разгарнуліся мірныя баталіі турыстаў Віцебшчыны. Аб гэтым расказвае начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Ігар ІВАНОЎ.
Усклаўшы кветкі да мемарыяла загінуўшым пры вызваленні краю воінаў і партызан, маладыя людзі з першага дня ўключыліся ў бескампрамісную

барацьбу. Першымі прайшлі выпрабаванне нашы лепшыя велатурысты раёна Андрэй Дзянісаў і Аляксандра Губская. На вельмі складанай і тэхнічна насычанай трасе змагаліся яны вельмі дастойна, усяго ў адным кроку спыніўшыся ад п’едэстала. Гэты дзень прынёс камандзе яшчэ адно чацвёртае месца. Занялі яго ў конкурсе мастацкай самадзейнасці нашы турыстычныя артысты, аснову якіх складалі прадстаўнікі клубных устаноў раёна на чале з дырэктарам раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Аксанай Сініца.
Другі дзень пачаўся са спаборніцтваў па водна-турыстычнаму

мнагаборству. Юрыю Казарыну і Анне Новікавай давялося сутыкнуцца пры праходжанні дыстанцыі на турыстычнай байдарцы з новымі відамі перашкод. Але яны змаглі перамясціць нашу каманду з адзінаццатага месца, якое было у мінулым годзе, на дзевятае.
У самых складаных умовах па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў бой пайшла турыстычная эліта злёту. Для параўнання: траса, якая была ў нас на раённым турзлёце, — гэта ўсяго толькі каля 10 працэнтаў па тэхнічнаму ўзроўню складанасці ад абласной. У Расонах на гэтай васьмікіламетровай дыстанцыі кожны

ўдзельнік быў апрануты ў альпінісцкую каску, экіпіраваны нагруднымі і набедранымі страховачнымі сістэмамі, заціскамі, спускавымі прыладамі, петлямі, рэпшнурамі і 6 карабінамі. У дадатак да гэтага каманда павінна несці з сабой рукзакі, палатку, аптэчку, кацялок, 3 літры вады, кастравое абсталяванне і 4 скруткі пяцідзесяцімятровых вяровак. З усім гэтым абсталяваннем трэба было пераадольваць грэблю па балоце, укладваць бервяно і перапраўляцца цераз непраходныя канавы, па вяроўках рабіць пад’ёмы і спускі з вертыкальных гор, з гэтых жа вяровак наводзіць навясныя пераправы над воднай перашкодай са спецыяльнай каманднай страхоўкай. Плюс да ўсяго аб’екты яшчэ трэба было знайсці і не заблудзіцца ў незнаёмым лесе. Увогуле, задача архіскладаная. На такім высокім узроўні, што патрабаваўся ад удзельнікаў, у нашым раёне здольны працаваць толькі Сяргей Сямёнаў, Дзмітрый Цыркін, Аляксей Курачонак, Аляксандр і Юлія Каплуноўскія. Але ў Юліі быў выпускны ва ўніверсітэце і, на жаль, яна нічым дапамагчы камандзе не магла. Амбразуру прыйшлося засланяць, успамінаючы былыя турысцкія подзвігі, Ірыне Рымдзёнак і пачаткоўцу ў гэтай справе Алёне Губскай. Да гонару ўсёй каманды з гэтай складанай задачай яны справіліся годна, нават здолелі перамясціцца з дзясятага месца, якое было ў мінулым годзе, на восьмае.
Далей турысцкі трыятлон (у мінулым годзе мы былі тут на другім месцы), дзе першымі 6 водных перашкод пераадольвалі байдарачнікі, затым перадавалі эстафету пары веласіпедыстаў, тыя, у сваю чаргу, хлопцу і дзяўчыне на горнай трасе. На ёй трэба было з зямлі зачапіцца карабінам за вяроўку, крута накіраваную на 7-метровую вышыню, ускарабкацца па ёй на дрэва, перачапіцца карабінамі і перабрацца на гэтай вышыні на паралельныя вяроўкі, прайсці па іх каля 30 метраў і затым спусціцца дзюльферам па вяроўцы з гэтай сяміметровай вышыні, адштурхваючыся ад дрэва нагамі, нібы ў галівудскіх фільмах. Вось дзе мы зноў успаміналі турысцкую падрыхтоўку Юліі і яе здольнасць падцягвацца на перакладзіне да 15 раз, што нават многім хлопцам не пад сілу. Бо практычна на 90 працэнтаў камандны вынік тут залежыў ад падрыхтоўкі такой дзяўчыны. Нічога не зробіш, геройскі ўчынак давялося здзейсніць самай юнай удзельніцы нашай каманды Алёне Губскай. У інтарэсах каманды (інакш было б апошняе месца і штрафныя балы) Алёна ўсё ж такі прайшла гэта выпрабаванне і апошнімі мы не сталі, а замацаваліся на 15-м месцы.
Яшчэ адно спецыялізаванае спаборніцтва — спартыўнае арыентаванне, у якім баль спраўлялі кандыдаты ў майстры і майстры спорту па гэтаму віду. Шаркаўшчынскія турысты ў спаборніцтвах спартсменаў такога ўзроўню ўдзельнічаюць толькі на абласным турзлёце. І тут як пашанцуе. У гэтым годзе фартуна адвярнулася ад нашай каманды —два недакладна знойдзеныя пікеты і 16-е месца.
Гэтыя два, не зусім удалыя выступленні, прывялі да 7-га агульнакаманднага месца шаркаўчан на злёце. Выснова тут адна: калі мы не хочам залежыць ад аднаго ці двух чалавек, калі хочам мець высокі вынік у турыстычных відах спорту — іх трэба развіваць не на аматарскай, а на прафесійнай аснове. Адкрываць спецыяльны гурток для моладзі, вырашаць пытанні аплаты працы трэнера і выезду хоць бы на 7 спаборніцтваў штогадовай абласной турыады. Вось толькі дзе ўзяць на гэта сродкі?
Далей пайшлі конкурсы, дзе шаркаучане традыцыйна моцныя. Так, у віктарыне «Віцебшчына Алімпійская», у якой удзельнічалі Мікалай Рубацкі, Дзмітрый Разумовіч, Міхаіл Пугаўка, Марына Буткевіч і Алёна Аляхновіч, наша каманда ўзышла на сярэбраную прыступку п’едэстала.

Другое месца ў нас і ў конкурсе турыстычных газет. Тут вельмі выдатна папрацавала Таццяна Гембіцкая. Крыху дапамагалі ёй Алёна Аляхновіч і

Марына Буткевіч, але практычна абсалютны поспех забяспечыла Таццяна.
А ў конкурсе турыстычных навыкаў і побыту ў нас першае месца! Тут вельмі важную ролю адыграла матэрыяльная падтрымка каманды з боку старшыні райвыканкама Мечыслава Віктаравіча Морхата, яго намеснікаў Дзмітрыя Міхайлавіча Ламакі і Мікалая Ірынархавіча Баговіча, дапамогі старшыні праўлення райспажыўтаварыства Аляксандра

Дзіслававіча Далецкага, дырэктара кансервава-гароднінасушыльнага завода Сяргея Мікалаевіча Макаранкі і дырэктара КУВСП «Гарадзец» Васілія Баляслававіча Недзведзя, нашых турыстаў, адказных за гэты конкурс: Дзмітрыя Зеляпужына, Аляксандра Магаліцкага, Івана Пачкоўскага, непараўнальных кухарак Наталлі Турчынскай і Алены Салаўёвай і ўсёй каманды шаркаўчан.
А закончым артыкул пра чарговы турыстычны злёт моладзі Віцебшчыны прыгожым вершам Таццяны Гембіцкай.
Возера Волаба глядзіцца у дно
І нам падабаецца вельмі яно.
Навокал прыгожа — якая прастора!
Прасторы яго нагадваюць мора.
Калышыцца сонца на хвалях дрыготкіх,
Турзлёт запусціў байдаркі і лодкі.
Крылатыя чайкі цалуюць ваду,
Я новых сяброў на турзлёце знайду.
І хочацца вельмі з турзлёта-сустрэчы
Везці дадому трафеі і рэчы.
Як скончыцца злёт стрымаем мы слова:
Сустрэнемся зноў. Абавязкова!
Падрыхтаваў Эдуард КОРСАК

sanya7: 🙂
я даже простудился
Ну полегче может и нет, а вот результативнее однозначно. Все наши лучшие туристы в своё время не один год занимались в туристическом кружке у А.А.Чепика, выезжали на областные соревнования,и даже были их победителями и призёрами.Спасибо за то, что «болели» и переживали!
Молодцы! Мы все за вас «болели»! Нужно готовить туристов-спортсменов со школы. Может было бы и полегче.
Была бы дождливая и холодная погода — точно заняли бы первое место.Как- никак тренировались же в таких условиях.