
Імкліва бяжыць час. Цяпер ужо назвы некаторых былых гаспадарак і ўспомніць не так проста. Але ж паспрабуем і зробім гэта дзеля таго, каб паказаць маштабы абслугоўваемай зоны Германавіцкага лінейна-тэхнічнага вузла сувязі, які на працягу больш за 40 гадоў узначальваў Іосіф Васільевіч Высоцкі. Былыя калгасы “Маяк”, “Вялікае Сяло”, “Апора міру”, “Буравеснік”, “Прагрэс”, імя Крупскай, імя Ільіча, “Беларусь”, саўгасы “Гарадзец” і “Верацеі”. Менавіта па землях указаных гаспадарак, а гэта маль паўраёна, праходзілі радыё- і тэлефонныя лініі. У брыгадзе, у залежнасці ад сезоннай нагрузкі, 5—10 чалавек. У спякоту і зімовую сцюжу даводзілася працаваць, з транспартам таксама на пачатку роскашы не было, на ліквідацыі розных аварый. Нагадаем, што на той час нават міжгароднія лініі былі паветранымі. На экстраныя выезды выязджалі без усялякіх апраўданняў, нават вялікія сямейныя ўрачыстасці ў апраўданне не прымаліся.
Займаліся таксама расшырэннем: устанаўлівалі па заяўках радыёкропкі і тэлефоны, потым абслугоўвалі іх.
У 73 гады Іосіф Васільевіч пайшоў на адпачынак, перадаўшы справу больш маладым. Аднак і цяпер адчувае сябе бадзёра і дастойна. Ведае заслужаны чалавек, што унёс важкі ўклад у развіццё сродкаў электрасувязі. А за гэта — павага аднавяскоўцаў і кіраўніцтва РВЭС, што падкрэслівалася на свяце аграгарадка Германавічы.
Эдуард КОРСАК
