25 ліпеня — Дзень пажарнай службы

Актуальное

вадзіцель ПАВЧ № 1 В. Ч. Шчабол і начальнік ПАВП № 11 А. У. Сідарчук

Пажарны аварыйна-выратавальны пост № 11 у Васюках — гэта структурнае падраздзяленне РАНС. Пэўны час начальнікам паста працуе Аляксандр Уладзіміравіч Сідарчук, які характарызуецца кіраўніцтвам, як вопытны работнік, прынцыповы, адказны.
—    Асабовы склад паста — 7 чалавек, — расказвае А. У. Сідарчук. — Не хапае вадзіцеля. Дзяжурства нясуць два байцы. На пажары выязджаем на аўтамабілі ЗІЛ-131. Спецмашына ў мінулым годзе прайшла мадэрнізацыю — на ёй устаноўлена новае спецабсталяванне, маюцца мотапомпа, бензарэз. Супрацоўнікі паста прайшлі спецкурсы ў Віцебску.
Пост № 11 абслугоўвае Станіславоўскі, а таксама часткова Радзюкоўскі і Валожынскі сельскія Саветы.

А. М. Ліпскі і Р. Я. Грунін убіраюць аварыйныя дрэвы ў Васюках

Супрацоўнікі МНС акрамя асноўнай работы — папярэджанне і ліквідацыя пажараў, а таксама наступстваў надзвычайных здарэнняў — выконваюць іншыя віды работ, аказваюць платныя паслугі насельніцтву. Супрацоўнікі ПАВП у Варонцы задзейнічаны на ўборцы аварыйных дрэваў, займаюцца разборкай драхлых дамоў, жывёлагадоўчых ферм, таксама пажарныя-выратавальнікі займаюцца добраўпарадкаваннем, аказваюць пасільную дапамогу ААТ “Васюкі”.
—    Увогуле, на пасту ў нас працуе дружны калектыў, — запэўнівае А. У. Сідарчук. — усе байцы сапраўдныя прафесіяналы, маюць вопыт тушэння пажараў і ліквідацый наступстваў розных надзвычайных здарэнняў. З нагоды прафесійнага свята — Дня пажарнай службы — хочацца пажадаць калегам здароўя, прафесійных поспехаў, каб іх сем’і былі надзейным тылам.
—    ПАВП № 11 у Васюках у нас на добрым рахунку, — расказвае намеснік

пагрузкай заняты А. М. Васюк і А. А. Кінько

начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Валерый Міхайлавіч Ліпскі. — Дысцыпліна на належным узроўні. Члены калектыву добрасумленна выконваюць свае прафесійныя абавязкі. Актыўна вядзецца прафілактычная работа па недапушчэнні пажараў.
РАНС мае заданне па аказанні платных паслуг. Супрацоўнікі заняты на многіх відах работ. За сродкі райвыканкама набыта спецабсталяванне для правядзення работ па ліквідацыі аварыйных дрэў. Навучанне альпінісцкай справе прайшлі Андрэй Міхайлавіч Ліпскі і Іван Сяргеевіч Зайцаў.
В. М. Ліпскі адзначыў, што калектыў РАНС папаўняецца новымі кадрамі. Зусім нядаўна ўладкаваліся на працу вадзіцель Валерый Блажэвіч, дыспетчар Анна Грэцкая, камандзір аддзялення Віталій Курыловіч, старшы пажарны Ігар Талдыкоў.
У Дзень пажарнай службы хочацца пажадаць супрацоўнікам РАНС спакойных дзяжурстваў і каб усе надзвычайныя сітуацыі абыходзілі наш раён.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *