
Абсалютная большасць жыхароў раёна, а ў гэта вельмі хацелася б верыць, любіць прыгажосць. Але ж за яе патрэбна плаціць. І не толькі ў прамым сэнсе. Прыгажосць — гэта не цукар у гандлёвай кропцы. Прыйшоў, узяў з прылаўка, заплаціў у касе. Хочаш — пі чай, хочаш — вары варэнне. Яе патрэбна ствараць уласнымі рукамі, фантазіяй, сэрцам, нарэшце. А зрабіць такое зможа толькі неабыякавы чалавек, творчы, які здольны з простай рэчы стварыць своеасаблівы шэдэўр. Прыкладаў такіх даволі шмат. Варта толькі захацець і ўважліва прыгледзецца, праехаўшы па гарадскому пасёлку ці сельскіх населеных пунктах.
Сёння са станоўчага боку пастараемся паказаць мэтанакіраваную шматгадовую працу педагагічнага і вучнёўскага калектываў Лужкаўскай сярэдняй школы, якую ўзначальвае Л. В. Гараніна.
Але ж з другога ўбачыш і іншае. На першы погляд і гаспадар нядрэнны, але ж… варта заглянуць з тылу і… лепш бы не глядзеў. А ёсць і недапрацоўкі асобных арганізацый, аб чым ішла размова ў час аб’езда гарадскога пасёлка, які праводзіў 20 ліпеня намеснік старшыні райвыканкама М. І. Баговіч.
Прачытайце, прааналізуйце, зрабіце вывады з тым, каб у далейшым на шаркаўшчынскай зямлі прыгажосці станавілася ўсё больш з кожным днём, а негатыў было так жа цяжка адшукаць, як іголку ў стозе сена. А ў якасці фотаілюстрацыі — некалькі здымкаў, для большай пераканаўчасці.
Прыязджайце, любуйцеся, пераймайце…
Неаднаразова на старонках раённай газеты і перадачах радыёвяшчання

расказвалася аб рабоце па добраўпарадкаванню школьнай тэрыторыі ў Лужкаўскай СШ. Няхай гэта будзе яскравым прыкладам таго, што можна зрабіць працавітасцю педагагічнага і вучнёўскага калектываў, пры падтрымцы дырэкцыі КУВСП “Гарадзец”, калі творча, з жаданнем і

іскрынкай у вачах падыходзіць да гэтай справы.
У рамках аднаго з выязных пасяджэнняў райвыканкама было запланавана наведванне названай установы адукацыі. Тут заўсёды рады сустракаць наведвальнікаў, бо ёсць што паказаць, расказаць аб зробленым, падзяліцца планамі на перспектыву. У свой час своеасаблівым ініцыятарам стварэння райскага куточка на лужкаўскай зямлі выступіў былы дырэктар Мілецій Антонавіч Андзілеўка. Многае было зроблена, было чым прыемна здзівіць гасцей, калег з іншых навучальных устаноў. Хаця б узяць да прыкладу акультураны вадаём. Шмат давялося папрацаваць, тоны камення ўкласці, бетонным растворам замацаваць, каб і рыбкі ўтульна сябе адчувалі і водныя расліны зачароўвалі сваім непаўторным колерам і прыгожымі кветкамі. І вельмі добра, калі справу падхоплівае больш малады таленавіты педагог.

Ларыса Віктараўна Гараніна за кароткі тэрмін зрабіла некалькі рашучых крокаў не толькі ў навучальным працэсе, а і працоўным выхаванні дзяцей, вучачы іх бачыць прыгажосць у будзённых справах. У зімовы час, калі прырода адпачывае пад тоўстым снегавым покрывам, непаўторную асалоду кожны наведвальнік мае магчымасць атрымаць у школьным “Зімнім садзе”, які створаны дзякуючы цесным сувязям з Цэнтральным батанічным садам Мінска. А летам тут разгортваецца свой батанічны сад, цэнтрам якога, безумоўна, з’яўляецца абноўлены, адрамантаваны з прымяненнем сучасных будаўнічых матэрыялаў будынак навучальнай установы. А навокал… Вось як аб усім зробленым расказвае ў час своеасаблівых экскурсій Л. В. Гараніна.
— У аснове нашай работы — экалагічнае выхаванне хлопчыкаў і

дзяўчынак. Напачатку кожны павінен зразумець, што прырода ніколі не дапускае пустэчы, а пустуючая тэрыторыя заўсёды стварае дадатковыя праблемы, бо яна з’яўляецца рассаднікам пустазелля. Гэта мы ўлічваем і імкнёмся акультурыць кожны квадратны метр. Калі коратка, то ў 2003 годзе заснаваны дэндрарый з мноствам экзатычных прадстаўнікоў расліннага свету. У пладовым гадавальніку г. Лепеля набылі 160 паўкарлікавых саджанцаў яблынь, на якіх ужо ёсць першыя плады. Наш гонар — сад імя знакамітага мічурынца І. П. Сікоры, дзе кожнае дрэўца пасадзілі выпускнікі. Нагадаю таксама пра гадавальнік драўнінных раслін, дзе вырошчваем тую, ядловец, елку канічную, розныя віды лісцевых. А цяпер заглянем на наш агарод. Радуюць плантацыі чорных парэчак, з якіх варым варэнне, вырасцілі расаду памідораў, частку рэалізавалі, частку пакінулі для сябе і высадзілі ў цяпліцы, у міжрадкоўях сада вырошчваем цыбулю. Можна шмат гаварыць і пра ўчастак, які заняты цюльпанамі і лекавымі травамі, успомнім пра вадзяныя лілеі і кветкі самых розных назваў. Спраўляемся тут, і школьную праграму паспяхова асвойваем. А такое спалучэнне толькі спрыяе выхаванню ў юных душах лепшых чалавечых якасцяў.
Так што запрашаю ўсіх у госці. Ёсць што паказаць, чым здзівіць. А чай з непаўторным пахам лекавых траў — гарантую.
Нядаўна зноў давялося пабываць у Лужкаўскай СШ, паверце, там стала яшчэ прыгажэй.
А цяпер некалькі прыкладаў таго, што дрэнна
24 ліпеня ў зале Дома Саветаў адбылася расшыраная нарада. Адно з абмеркаваных пытанняў — арганізацыя работ па добраўпарадкаванні райцэнтра, сельскіх населеных пунктаў, аб’ектаў вытворчага прызначэння. Увазе прысутных прадэманстравалі відэафільм, кадры якога падкрэслівалі яўныя недапрацоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў, якія абавязаны займацца гэтай справай. Старшыня райвыканкама М. В. Морхат патрабаваў узмацніць работу па абкосу тэрыторый, навядзенню парадку на фермах і мехдварах, падкрэсліўшы пры гэтым ролю санітарнага дня, падсыпцы і грэйдзіраванню вуліц, зносу драхлых і пустуючых дамоў.




Эдуард КОРСАК

Воспитанность наших молодых людей хромает с давних пор. Уровень поднять сложно, но нужно.
Не вешайте всех собак на человека с активной жизненной позицией — одному сложно «дорабатывать», должно быть что-то заложено с рождения плюс воспитание в семье и т.д.(не хочется умничать)
«не вытрымала ўдараў жалезабетонная агароджа»- наверное в тот день проходила какая-то акция. Вот он яркий пример, что кто-то не дорабатывает с молодёжью…