Сёння ў Шаркаўшчынскім РАНС прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню пажарнай службы

Актуальное

IMG_8371 (Копировать)

Агонь уносіць цяпло ў наша жыццё, але калі вогненная стыхія выходзіць з-пад кантролю, можа здарыцца бяда. Пажарная служба стаіць на кантролі нашай бяспекі і дапамагае імгненна справіцца з раз’юшаным полымем. Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях — прадстаўнікі адной з самых небяспечных прафесій. Іх дзейнасць часта звязана з рызыкай для жыцця. Менавіта ім і было прысвечана свята, якое ў Беларусі адзначалася 25 ліпеня.

З гэтай нагоды ў Шаркаўшчынскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшла ўрачыстасць, падчас якой адзначылі лепшых супрацоўнікаў, уручылі ім ўзнагароды.

Грамата за подпісам міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь за дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці і значны ўклад у прадухіленне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый уручана вадзіцелю пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г.п. Шаркаўшчына Валерыю Фёдараву.

Памятныя нагрудныя знакі “165 год пажарнай службе Беларусі” з рук начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Андрэя Мечыслававіча Федуковіча атрымалі начальнік ПАВП № 12 в. Варонка Ігар Кавалеўскі, камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Яўгеній Ерашонак, камандзір аддзялення ПАВЧ №1 г.п. Шаркаўшчына Іван Зайцаў і вадзіцель ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Валерый Шчабол.

У адпаведнасці з Палажэннем аб праходжанні службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, чарговае спецыяльнае званне “старшы лейтэнант унутранай службы” прысвоена начальніку каравула ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Яўгенію Катовічу. Чарговае званне (на адну ступень вышэй спецыяльнага звання, прадугледжанага па займаемай пасадзе) “прапаршчык унутранай службы”, прысвоена вадзіцелю ПАВЧ № 1 г. п. Шаркаўшчына Аляксандру Майсяёнку.

Старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Інакенцьевіч Ан і намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Андрэй Сяргеевіч Каштальян уручылі супрацоўнікам РАНС, ветэранам пажарнай службы, членам Беларускага саюза афіцэраў юбілейныя медалі “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

На ўрачыстасці ў пажарных-выратавальнікаў прысутнічаў дабрачынны цэркваў Шаркаўшчынскай акругі, протаіерэй Пётр Бараноўскі. Свяшчэннік павіншаваў супрацоўнікаў РАНС са святам, акрапіў кожнага святой вадой.

Пасля ўрачыстага пастраення і цырымоніі ўзнагароджвання ветэраны пажарнай службы мелі магчымасць азнаёміцца з сучаснай тэхнікай і спецабсталяваннем, якія цяпер маюцца на ўзбраенні ў пажарных-выратавальнікаў.

Сяргей РАЙЧОНАК.
IMG_8331 (Копировать) IMG_8336 (Копировать) IMG_8339 (Копировать) IMG_8340 (Копировать) IMG_8342 (Копировать) IMG_8346 (Копировать) IMG_8347 (Копировать) IMG_8353 (Копировать) IMG_8354 (Копировать) IMG_8355 (Копировать) IMG_8356 (Копировать) IMG_8359 (Копировать) IMG_8361 (Копировать) IMG_8362 (Копировать) IMG_8364 (Копировать) IMG_8365 (Копировать) IMG_8366 (Копировать) IMG_8367 (Копировать) IMG_8368 (Копировать) IMG_8375 (Копировать) IMG_8377 (Копировать) IMG_8379 (Копировать) IMG_8380 (Копировать) IMG_8382 (Копировать) IMG_8383 (Копировать) IMG_8384 (Копировать) IMG_8385 (Копировать)