Лепшыя аператары машыннага даення кароў

Сельское хозяйство

Без названия

Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за ліпень.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Святланы Буда з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 533 кілаграмы малака. Другое месца ў Вікторыі Сёма з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 510 кілаграмаў малака. Трэцяе месца ў Анастасіі Пісарэнка з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 470 кілаграмаў малака.

Чацвёртае месца ў Таццяны Савуць з МТФ “Валожынкі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 431 кілаграм малака.

Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Вольгі Хаданёнак з фермы “Сталіца” ААТ “Княж”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 652 грамы. Другое месца ў Віктара Пачопкі з комплексу “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс”. Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 635 грамаў. Трэцяе месца ў Юрыя Хаданёнка з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”. Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 559 грамаў.

Падрыхтаваў Сяргей Райчонак