10 жніўня ў РДК прайшла ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня будаўнікоў

Актуальное

М. В. Морхат віншуе галоўнага бухгалтара Н. М. Драба

Глядзельная зала сабрала прадстаўнікоў гэтай прафесіі — калектыў ПМК-68.
На пачатку калег прывітаў дырэктар ДКУБП ПМК-68 А. Ф. Хліманкоў. Анатолій Фёдаравіч адзначыў, што арганізацыя займае другое месца ў трэсце “Полацксельбуд”, саступаючы першынство толькі Пастаўскім калегам. Па словах кіраўніка, калектыў ПМК-68 зараз задзейнічаны на будаўніцтве райбальніцы, жывёлагадоўчага комплекса ў Пашках, двух 60-кватэрных дамоў у Глыбокім, чатырох аднакватэрных дамоў у Буеўшчыне. Анатолій Фёдаравіч адзначыў, што ў арганізацыі больш чым у два разы ўзрасла прадукцыйнасць працы, — а гэта не можа не радаваць. Былі зачытаны віншавальныя лісты, якія Шаркаўшчынскім будаўнікам даслала кіраўніцтва трэста, калегі з суседніх раёнаў.
На сцэну запрасілі старшыню райвыканкама М. В. Морхата. Мечыслаў Віктаравіч адзначыў, што будаўнік — самая пачэсная прафесія.
—    Людзі кажуць: ёсць будоўля — значыць ёсць жыццё. Будаўнікі заўсёды былі і будуць запатрабаванымі грамадствам, — распачаў выступленне старшыня райвыканкама. — Прыемна, што калектыў ПМК-68 уносіць вялікі ўклад у будаўніцтва і развіццё рэгіёну.
Кіраўнік раёна адзначыў, што ў арганізацыі існуе пераемнасць пакаленняў — зараз у калектыве працуюць як вопытныя спецыялісты, так і моладзь. Мечыслаў Віктаравіч узгадаў, што апошнім часам у ПМК-68 палепшылася якасць выконваемых работ, узрасла адказнасць спецыялістаў. У многім гэта залежыць ад кіраўніка арганізацыі — А. Ф. Хліманкоў мае будаўнічы працоўны стаж 42 гады.
У гэты святочны дзень былі названы імёны лепшых — людзі атрымалі ганаровыя граматы, грашовыя прэміі. За высокія вытворчыя паказчыкі Ганаровай граматай камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Віцебскага аблвыканкама адзначаны прараб А. С. Лук’янёнак. Ганаровую грамату райвыканкама атрымалі галоўны бухгалтар Н. М. Драба, вадзіцель пагрузчыка В. І. Каштальян, муляр С. С. Аўласаў.
За добрасумленную працу ў сістэме сельскага будаўніцтва Ганаровым Знакам “За заслугі” адзначаны галоўны інжынер М. М. Дубоўскі. Ганаровай граматай КУППБП “Полацксельбуд” узнагароджаны дырэктар А. Ф. Хліманкоў, намеснік дырэктара У. М. Юхноўскі, брыгадзір Н. Л. Калінічэнка, машыніст экскаватара В. П. Бараноўскі. Падзяка генеральнага дырэктара КУППБП “Полацксельбуд” аб’яўлена слесару І. А. Сітковічу, брыгадзіру В. І. Тадасіеву, каменшчыку У. В. Цітовічу. Грамату ДКУБП ПМК-68 атрымалі начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела С. А. Міхалапава, майстар Ю. Ю. Гродзь, брыгадзіры А. Т. Сініца, А. В. Крыўко і А. І. Лунскі, машыніст аўтакрана А. А. Яцына, вадзіцель У. В. Багданаў, тынкоўшчыкі Р. М. Валеўка і Р. Т. Лонская. Удзячнасць ад кіраўніцтва арганізацыі аб’яўлена трактарысту А. Г. Чарняўскаму, брыгадзіру Ю. М. Язёнку.

старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Г. П. Буйка ўручае ўзнагароду за добрасумленную працу інжынеру па арганізацыі і нармаванню працы З. Ф. Ахватавай

З нагоды свята і за шматгадовую бездакорную працу ў сферы будаўніцтва званне “Ветэран працы КУППБП “Полацксельбуд” прысвоена прарабу А. С. Лук’янёнку і машыністу аўтакрана С. А. Марозу.
У той дзень для будаўнікоў быў падрыхтаваны выдатны канцэрт. Са сцэны гучалі шчырыя словы віншаванняў. Усё гэта стварала святочную атмасферу ў зале.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *