Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пачынаецца ў Беларусі

Актуальное

000020_1565785737_358334_big Акруговыя выбарчыя камісіі 8-17 кастрычніка правядуць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведамляе БЕЛТА. Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. На наступны дзень пасля яе заканчэння акруговыя выбаркамы правядуць паміж кандыдатамі жараб’ёўку для таго, каб вызначыць дату і час іх выступлення на дзяржаўным радыё і ТБ. Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачанні пройдуць з 21 кастрычніка па 6 лістапада па рабочых днях. Радыёвыступленні будуць з 7.00 да 8.00, тэлевізійныя (яны будуць суправаджацца субтытрамі або перакладам на мову жэстаў) — з 19.00 да 20.00. Эфірны час кандыдатам, якія будуць балаціравацца па Мінску, выдзеляць «Радыё-Мінск», канал «Беларусь 3», па Мінскай вобласці — радыёстанцыя «Мінская хваля», СТБ. Тым, хто будзе вылучацца па іншых абласцях, час прадаставяць адпаведныя абласныя тэлерадыёкампаніі. Для тэледэбатаў эфірны час рэзервуецца з разліку не больш як пяць мінут аднаму кандыдату. Парадак арганізацыі і правядзення дэбатаў, даты іх правядзення і вядучага вызначаюць тэлерадыёкампаніі. Сваю перадвыбарную праграму прэтэндэнты на месцы ў парламенце маюць права апублікаваць або ў адной з рэспубліканскіх газет («Звязда», «Рэспубліка»), або адпаведнай абласной газеце, або ў друкаваных на тэрыторыі іх акругі раённых, гарадскіх газетах. Тэкст кандыдаты павінны прадставіць у СМІ не пазней за 27 кастрычніка. Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі — на 7 лістапада
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/politics/view/registratsyja-kandydatau-u-deputaty-pachynaetstsa-u-belarusi-81909-2019/