Змяненні і дапаўненні ў пенсійным заканадаўстве тлумачыць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Малюгіна

Актуальное

У пенсійнае заканадаўства рэгулярна ўносяцца змяненні і дапаўненні. На некаторыя людзі састарэлага  ўзросту не звяртаюць асаблівай увагі, пагаджаючыся і імі. Тым не менш хочацца ведаць: як, на колькі, з якога часу? Таму і мэта гутаркі нашага карэспандэнта з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В. А. Малюгінай заключаецца ў тым, каб давесці да насельніцтва аператыўную інфармацыю і адказаць на пытанні, якія ўзнікаюць найбольш часта.

— Вольга Аляксандраўна, колькі ў нашым раёне пенсіянераў?
—    Па апошніх статыстычных дадзеных на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна пражывае 6.186 пенсіянераў. На выплату пенсій ім штомесячна выдаткоўваецца 9,9 мільярда рублёў. Сярэдні памер іх складае  1.547.000 рублёў. Дзяржава клапоціцца аб павышэнні дабрабыту людзей састарэлага ўзросту. Толькі на працягу 2012 года памер пенсій павялічваўся тры разы: у лютым — на 10, у маі — на 18, у жніўні — на 17 працэнтаў.
—    Цяпер некалькі слоў пра даплаты непрацуючым пенсіянерам, хто старэй за 75 год.
—    16 студзеня 2012 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 35 “Аб павышэнні пенсій” тым, хто дасягнуў 75-гадовага ўзросту і старэй. Ім з 1 студзеня бягучага года ўстаноўлена штомесячная даплата. 75 год і старэй — 75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту (у жніўні 158.230 рублёў), 80 год і старэй — 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросту (у жніўні 210.970 рублёў). Патрэбна ведаць, што даплаты выплачваюцца за бягучы месяц адной сумай з пенсіяй.
—    Сёння пенсійнае заканадаўства дае магчымасць павялічыць памер пенсіі, адмовіўшыся ад яе атрымання ў час работы. Давайце аб гэтым пагутарым больш падрабязна, каб у даходлівай форме данесці сэнс змянення да кожнага, хто збіраецца пайсці на пенсію, бо Указ уступае ў сілу з 1 кастрычніка 2012 года.
—    Усё залежыць ад уласнага жадання пенсіянера. Магчымы тры варыянты.
Першы. Пайсці на пенсію, атрымліваць штомесячна адпаведную суму ў залежнасці ад велічыні заробку і стажу і не працаваць.
Другі. Па дамоўленасці з наймальнікам працаваць, атрымліваць заработную плату і налічаную працоўную пенсію.
Трэці. Тут будзьце асабліва ўважлівымі. Змяненні ва Указе “Аб мерах па ўдасканальванню пенсійнага забеспячэння грамадзян” даюць вам магчымасць працаваць пасля дасягнення пенсійнага ўзросту, але не атрымліваць пенсію, бо прадугледжваецца яе значнае павышэнне ў далейшым. За першы год — на 6 працэнтаў, за два гады — на 14 (павышэнне на 8 працэнтаў за другі год суміруецца з павышэннем на 6 працэнтаў за першы год), за тры гады — на 24 (14+10), за чатыры гады — на 36 (24+12) працэнтаў. За пяты і кожны наступны год прадугледжваецца павышэнне пенсіі на 14 працэнтаў заробка, прынятага для вылічэння пенсіі. За пяць год — на 50 (36+14), за шэсць год — на 64 (50+14) працэнтаў і г. д.
Найбольш пераканаўча ўсё гэта можна прадэманстраваць з прымяненнем матэматычных дзеянняў. Напрыклад, вам была налічана працоўная пенсія ў 2 мільёны рублёў. Вы адпрацавалі 5 гадоў і вырашылі адпачываць. У такім разе штомесячная пенсія складзе не 2, а 3 мільёны рублёў (2 мільёны працоўная пенсія + 1 мільён па працэнтах павышэння). Аднак, паўтару, права выбраць адзін з трох варыянтаў належыць асабіста кожнаму з улікам яго пажаданняў. Яшчэ раз падкрэслю, што выбар трэцяга варыянта магчымы толькі пры ўмове неатрымання пенсіі за перыяд работы.
—    Дзякуй, Вольга Аляксандраўна, за адказы. Спадзяюся, што на дадзены момант тут усё зразумела. А будзе неабходнасць — пагутарым яшчэ раз.
Эдуард КОРСАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *