Пры садзейнічанні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прайшла акцыя «Павіншуем маму разам!»

Прафсаюзы

IMG_2856 (Копировать)

Я слаўлю мамы светлае імя —

Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.

Матулінага сэрца цеплыня

Нас сагравае лепш за ўсё на свеце.

Мікола Ляшчун.

Кожны год напярэдадні Дня маці пры садзейнічанні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Павіншуем маму разам!” Сёлета акцыя прайшла з 7 па 14 кастрычніка. Пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ўстаноў і прадпрыемстваў Шаркаўшчынскага раёна прынялі актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. Кожны жадаючы мог падпісаць паштоўку для сваёй любай маці і па пошце адправіць віншаванне. Такую магчымасць скарысталі спецыялісты раённага выканаўчага камітэта і яго аддзелаў, шматлікія пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі.

Святочная паштоўка са шчырымі пажаданнямі, ласкавымі словамі — найлепшы напамін аб нашай любові, удзячнасці і павагі да матуль. Гэта светлае свята — цудоўная магчымасць яшчэ раз сказаць матулям самыя шчырыя і пяшчотныя словы падзякі за цярпенне і дабрыню.

Упершыню рэспубліканская акцыя “Павіншуем маму разам!” адбылася ў 2015 годзе. З кожным годам да яе далучаецца ўсё большая колькасць людзей. У мінулым годзе віншаванні атрымалі больш за чвэрць мільёна матуль па ўсёй нашай краіне.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_2841 (Копировать) IMG_2842 (Копировать) IMG_2844 (Копировать) IMG_2845 (Копировать) IMG_2846 (Копировать) IMG_2847 (Копировать) IMG_2848 (Копировать) IMG_2849 (Копировать) IMG_2850 (Копировать) IMG_2852 (Копировать) IMG_2853 (Копировать) IMG_2854 (Копировать) IMG_2855 (Копировать) IMG_2856 (Копировать) IMG_2857 (Копировать) IMG_2863 (Копировать) IMG_2866 (Копировать) IMG_2870 (Копировать) IMG_2872 (Копировать) IMG_2874 (Копировать) IMG_2876 (Копировать) IMG_2879 (Копировать) IMG_2880 (Копировать)