Вядома ў раёне прозвішча перадавога механізатара КУВСП імя Маркава Іосіфа Станіслававіча Качана. З дзяцінства палюбіў тэхніку і яго сын Дзмітрый. І, стаўшы на самастойны шлях жыцця, пайшоў у механізатары. Ён працуе на трактары, а ў час уборачнай кампаніі садзіцца за штурвал камбайна. Сёлета для маладога камбайнера — сёмая ўборачная. А пару гадоў таму Дзмітрый атрымаў новы камбайн. Перад уборкай ён агледзеў сваю тэхніку якая цяпер працуе як гадзіннік. Палегласці на палях хапае, але, дзякуючы сцеблепад’ёмніку ў камбайне, манеўранасці, страты намнога скарачаюцца. Да таго ж вопыт і старанне дапамаглі Дзмітрыю Качану выйсці па намалотах у тысячнікі.
Кацярына СОСНА
Надзея, дзякуй за выпраўленні. Прыемна, што ў нас ёсць такія ўважлівыя чытачы.
механізІтар
Як гадзіннік працуе тэхніка ці Дзмітрый? Відаць, тэхніка
Як кажуць, як гадзіннік — два Як